Новости
Патрыятызм і грамадзянскасць з’яўляюцца краевугольнай задачай адукацыйнага працэсу ў Нацкай сярэдняй школе Воранаўскага раёна. У нашай установе створана сістэма, дзе ўжо з першага класа дзецям прывіваецца любоў да Радзімы, сваёй сям’і. Надзейнымі памочнікамі педагогаў з’яўляюцца прадстаўнікі сілавых структур і ветэраны. Без іх удзелу не абходзіцца ніводнае сур’ёзнае выхаваўчае мерапрыемства: урокі мужнасці, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы і іншае. Хацелася б спыніцца на адным з іх.
У школе нядаўна прайшло мерапрыемства “Дыялог пакаленняў” з запрашэннем пагранічнікаў заставы “Доцішкі”, а таксама афіцэра запасу Недзвецкага В.З. Ваенныя і старшакласнікі выконвалі пад гітару песні патрыятычнай накіраваннасці, пілі чай з самавараў, а ў прамежках паміж песнямі падпалкоўнік успамінаў гады сваёй службы, будучы лётчыкам – знішчальнікам. Ён так пранікнённа і з такой любоўю разказваў прысутнічаючым аб нясенні баявога дзяжурства на МІГах, што, здавалася, гутарка ідзе не аб ваенных машынах, а блізкіх і родных яму людзях. Лёс на самай справе кідаў Вальдэмара Зэнонавіча па ўсім свеце. Кар’еру лётчыка пачынаў на Далёкім Усходзе, а закончыў ва Усходняй Еўропе. Кантрольна - разведвальныя палёты прыходзілася здзяйсняць і днём, і ноччу пры любым надвор’і ўздоўж мяжы з краінамі НАТА. За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне пастаўленых задач неаднаразова быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь: медалямі “За бездакорную службу” I, II і III ступеняў, ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах”і іншымі. Воінскі доўг для гэтага чалавека быў заўсёды на першым месцы. Па заканчэнні свята было зроблена сумеснае фота на памяць.
Дадзенае мерапрыемства мела свой працяг. Адзін з ваеннаслужачых, які прысутнічаў на гэтым свяце, перад звальненнем у запас звярнуўся да свайго кіраўніцтва з просьбай арганізаваць зноў сустрэчу з Недзвецкім В.З., каб узяць у таго аўтограф. Пажаданне, зразумела, было выканана. Перад раставаннем малады сяржант шчыра прызнаўся, што ён марыць прайсці той самы ваенны і жыццёвы шлях, аб якім так цікава з незвычайным пафасам апавядаў афіцэр запасу. Пасля гэтага ў падпалкоўніка на вачах з’явіліся слёзы.
З усяго вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што сфарміраваць сапраўднага патрыёта ў межах адной школы магчыма пры цесным супрацоўніцтве з ветэранскай арганізацыяй раёна, вайскоўцамі, што спрыяе эфектыўнасці патрыятычнай работы. Менавіта ветэраны Узброеных Сіл і людзі старэйшых пакаленняў здольны дапамагчы школьнікам авалодаць сацыяльна – грамадзянскімі кампетэнцыямі, узбагаціцца іх жыццёвай мудрасцю, навучыцца шанаваць і любіць Беларусь.
Для чаго патрэбен агарод у дзіцячым садку? А для таго, каб не толькі пазнаёміць выхаванцаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі, але і каб пасільная праца дзетак дапамагла вырашыць пытанні працоўнага выхавання. Пасадка агарода – гэта яшчэ і магчымасць убачыць вынікі сваёй работы, пабыць на свежым паветры, умацаваць сваё здароўе.
Агарод у нашым дзіцячым садку Нацкай сярэдняй школы знаходзіцца каля гульнёвай пляцоўкі. Такое месцазнаходжанне дазваляе арганізаваць рэгулярную і больш эфектыўную працу з дзецьмі на агародзе і дае магчымасць спалучаць яе з гульнёвай дзейнасцю.
Спачатку выхаванцы з дапамогай дарослых падрыхтавалі насенне тых культур, якія будуць вырошчвацца на агародзе. З вялікім задавальненнем і ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі малодшай групы перабіралі гарох, лушчылі фасолю, чысцілі ад непатрэбнага смецця цыбулю. Гэтыя расліны хутка растуць і выспяваюць, і рабяты змогуць імі пачаставацца.
А пасля ўжо работа закіпела на ўчастку. На загадзя падрыхтаваных градках дзеці рабілі баразёнкі, лілі туды ваду, а потым ўжо садзілі агародніну. Выхаванцы малодшай групы – цыбулю, гарох, фасолю, а старэйшая група сеяла радыску, салату, укроп і моркву. Усім было цікава гэта рабіць і, канешне, узнікала нямала пытанняў, а калі гэта ўсё вырасце. Выхавацелі патлумачылі рабятам, што трэба трошкі пачакаць вынікаў іхняй працы. Трэба, каб сонейка добра прыгрэла, дожджык час ад часу паліваў зямлю, і тады раслінкі будуць хутка расці, а дзеткі будуць не толькі назіраць за іх ростам, але і даглядаць: палоць, рыхліць зямлю, па неабходнасці паліваць. Некаторыя выхаванцы не толькі слухалі дарослых, але і самі расказвалі, як яны дапамагаюць сваім мамам на агародзе.
Будзем спадзявацца, што сумесная праца выхаванцаў і выхавальнікаў дасць свой плён і парадуе добрым ураджаем.
В рамках патриотического воспитания детей и молодежи, формирования у обучающихся отрицательного отношения к экстремизму и терроризму 19 мая 2023 г. для учащихся 8-11 классов ГУО «Начская средняя школа» был организован просмотр фильма-расследования «Убойная посылка»
Первоклассники Начской средней школы
стали полноправными читателями
18 мая для учащихся 1 класса посетили библиотеку, где для них прошло мероприятие «Я теперь читатель!». Торжественным открытием праздника стало театрализованное представление «В гостях у сказки». Любимый сказочный герой детворы Незнайка, как и сами наши маленькие читатели впервые оказался в библиотеке, но на помощь к нему пришла главная героиня из сказки «Золотой ключик» Мальвина, которая рассказала ребятам много нового и интересного о чудесном месте, где они очутились и, которое носит имя – Библиотека. Героиня сказки Свинка Мила познакомила первоклашек с книгами, которые «живут» в библиотеке, узнали такие новые и необычные для себя понятия: книжный фонд, формуляр читателя, библиотечные выставки, энциклопедии и справочники, периодические издания, правила пользования библиотекой. А после неожиданно появилась Баба Яга, которая попыталась «проверить» знания ребят и стала загадывать им литературные загадки. Ребята с честью выдержали это испытание.
А дальше приключения ребят продолжились, их ждало много остановок и сюрпризов. Одно из них - путешествие в прошлое, а машиной времени послужила в литературно-этнографическая экспозиция «Нацкая спадчына». Там учащиеся узнали много нового о традициях своих предков: о старинных предметах быта, кухонной утвари, белорусской кухни, обрядах, традициях, национальных праздниках.
Следующей остановкой стал визит почтальона Печкина, который объяснил нашим маленьким читателям Правила пользования библиотекой и поведения в ней. Также он познакомил ребят с выставкой книг «Беларусь-мирная и созидательная страна», где они могут найти произведения о нашей Родине.
Ребятам очень понравился праздник и в конце мероприятия дали настоящую «клятву читателя», торжественно обещали выполнять все условия пользования библиотекой и почаще приходить за книгами.
Да Міжнароднага Дня сям'і для вучняў 5 - 6 класаў ДУА "Нацкая сярэдняя школа" праведзена класная гадзіна "Лес маей сям'і ў гісторыі маей краіны" з мэтай выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, фарміраванння ў вучняў сямейных каштоўнасцей, выхаванне пачуцця гонару за сваю сям'ю, павышэнне статуса сям'і.
Падчас класнай гадзіны навучэнцы ў храналагічнай паслядоўнасці адзначылі самыя важныя з'явы ў жыцці іх сем'яў, паказалі сямейныя альбомы. Такім чынам была атрымана візуальная карціна, якая паказалала, як лес сям'і звязаны з лесам краіны.
17 мая в преддверии праздника Дня пионерии в Начской средней школе состоялся праздник, посвящённый приёму первоклассников в октябрята. Этому событию предшествовала большая подготовка. Ребята обучались в «школе новичков», занятия которой проводила педагог-организатор Янкелайть Д.В. . Первоклассники узнали, кто такие октябрята, какая есть про них легенда, познакомились с правилами октябрят. Проявили ребята и творчество при выполнении заданий. Праздник «Мы – октябрята», посвящённый приёму в октябрята это торжественный и памятный момент для любого ребёнка. Они готовы идти по новым дорогам и узнавать много нового, справляться с трудностями, участвовать в приключениях и быть достойными патриотами своей Родины. Их жизнь наполнится интересными встречами, добрыми делами и открытиями. После произнесения торжественного обещания были вручены октябрятские значки. В пионерской дружине появился ещё один отряд октябрят.
У дружыне імя І.С. Маханько прайшла эстафета добрых спраў.
Сямікласнікі Нацкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні магілы Т.Нарбута на прыкасцельнай тэрыторыі. Т.Нарбут- гэта гісторык, археолаг, фалькларыст, калекцыянер, ваенны інжынер, паэт, які нарадзіўся ў маёнтку Шаўры, у пяці кіламетрах ад Начы. Яго імя прысвоена школьнаму гістарычна-краязнаўчаму музею.
Таксама дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 класа часта прыходзяць у Шаўры, каб прывесці ў парадак магілы членаў сям’і Т.Нарбута. Некалькі дзён таму дзеці зноў пабывалі ў Шаўрах. Тут пахаваны сын Т. Нарбута Баляслаў, жонка Хрысціна і ўнук Сігізмунд.
Дадому дзеці вярталіся стомленыя, але радасныя ад зробленай справы, ад адказнасці за захаванне спадчыны, адчуваючы сябе сапраўднымі патрыётамі роднага краю.
Ганарова быць беларусам!
У рамках усебеларускай эстафеты"Ганаруся роднымі сімваламі",прысвечанай Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 13 мая у Нацкай сярэдняй школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.Пасля агульнашкольнай лінейкі з падняццем сцяга і выкананнем гімна былі праведзены інфармацыйныя гадзіны.Многа дадатковай інфармацыі атрымалі нашы школьнікі. Вельмі цікава было даведацца пра тое,што Беларусь стала першай краінай у свеце, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці дзяржаўнага сцяга. Гэты арнамент быў вышыты ў 1917годзе сялянкай Матронай Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.Падчас мерапрыемства вучням было прапанавана адказаць на пытанне "Што для вас значыць быць патрыётам Беларусі?" Большасць адказаў былі такія: неабходна паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі.Дзеці тым самым падцвердзілі, што гісторыя беларускай дзяржаўнасці непарыўна звязана з фарміраваннем патрыятычных каштоўнасцей у насельніцтва.
Па заканчэнні свята вучні і педагогі сфатаграфаваліся з дзяржаўнымі сімваламі,а фота размясцілі ў сацыяльных сетках.
Дашкольнікі Нацкай сярэдняй школы даглядаюць за кветніком.
Невялікі кветнік каля сада нам патрэбны не толькі каб заняць дзяцей, але і каб азнаёміць іх з законамі прыроды.Гэта крыніца ведаў аб прыродзе, лабараторыя пад адкрытым небам.Самае важнае ўвесці дзяцей у цудоўны свет прыроды,сфарміраваць здольнасць бачыць прыгажосць.
Хлопчыкам і дзяўчынкам больш за ўсё падабаецца рыхліць глебу.Дзеці добра разумеюць,што трэба прыкласці значныя намаганні, каб вырасціць нешта прыгожае.На гэты сезон ужо зроблены план пасадак:вяргіня, хрызантэма, прымула.Пасеяны астры, наготкі.Такая праца развівае ўважлівасць, назіральнасць, таму і надалей будзем працягваць нашу справу.
Патрыятызм быў і застаецца прыярытэтам у сістэме выхавання школьнікаў у Нацкай СШ. Патрыятычнае выхаванне ва ўстанове носіць сістэмны і мэтанакіраваны характар. Рэгулярна ў школе праводзяцца мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і сілавых структур. Так у рамках падрыхтоўкі да раённага ваенна - патрыятычнага злёту ваеннаслужбоўцы пагранічнай заставы " Доцішкі"правялі практычны занятак з старшакласнікамі па разборцы і зборцы аўтамата.Найлепшы рэзультат у вучня 10 класа Юнда Максіма. Падобнае супрацоўніцтва патрэбна для таго, каб кожны з нас мог жыць пад мірным небам.
Вальс Перамогі.
Практычна ўсе масавыя мерапрыемствы ў Нацкім сельскім Доме культуры,прысвечаныя знамянальнай даце, праводзяцца з удзелам педагогаў і вучняў мясцовай школы.Напярэдадні гадавіны Вялікай Перамогі выхаванне ў моладзі павагі да гістарычнага мінулага гучыць асабліва актуальна.6 мая ў Доме культуры адбыўся святочны канцэрт "Праспяваем песні Перамогі" з удзелам культработнікаў і педагогаў.Песні " Жураўлі " і " Венскі вальс" у выкананні настаўніцы рускай мовы і літаратуры Урублеўскай І.Э. глыбока закранулі душу кожнага прысутнічаючага. Гледачамі на канцэрце былі вучні і педагогі Нацкай СШ, а таксама мясцовае насельніцтва. Па заканчэнні праграмы на тэрыторыі прылеглай да Дома культуры пад музыку вальса Перамогі кружыліся дарослыя і дзеці.Мабыць, у гэтым і заключаецца асноўны пафас мерапрыемства, які пабуджае кожнага з нас усім сэрцам любіць сваю дарагую Беларусь.
6 мая прошёл конкурс рисунков и коллажей "Подвигами славные наши земляки"
На пярэдадні вялікага свята Дня Перамогі выхаванцы дзіцячага сада ўсклалі кветкі да Помніка землякам, якія загінули ў гады ВАВ
Прошёл митинг посвящённый 78-ой годовщине со Дня Победы нашего народа Великой Отечественной войне. Учащиеся и педагоги Начской средней школы, почетные гости замерли в минуте молчания. Затем перед присутствующими выступил заместитель председателя Вороновского районного исполнительного комитета Карпович Андрей Андреевич.
А также сегодня очень важный день в нашей пионерской дружине. В дружину пожелали вступить ребята, которые готовы носить почётное звание - пионер.
Сёння ў дзіцячым садзе прайшла гульня - віктарына "Дзень Перамогі", прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вялікая Айчынная вайна пакінула трагічны след у гісторыі краіны.
Загінуў кожны трэці жыхар Беларусі.Вечна будзе жыць у нашых сэрцах удзячнасць тым, хто змагаўся за Перамогу!
Экскурсія ў пракуратуру.
Забываць пра жахі вайны - небяспечная і шкодная тэндэнцыя: з дзецьмі неабходна пра гэта гаварыць,прычым як мага больш.Таму невыпадкова 3 мая 2023года адбылася сустрэча вучняў Нацкай сярэдняй школы з намеснікам пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В.
Аксана Віктараўна глыбока асвятліла тэму генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Нашы школьнікі атрымалі многа дадатковай інфармацыі пра яшчэ невядомыя ім эпізоды зверства
фашыстаў на тэрыторыі раёна, аб гісторыі спаленай карнікамі вёскі Салтанішкі.Асноўным пасылам экскурсіі быў той, што дзеці павінны ведаць пра вайну - а як інакш яны будуць цаніць мір,нашу спакойную Беларусь.Па заканчэнні сустрэчы было зроблена сумеснае фота на памяць.
28.04-30.04 состоялся Чемпионат Гродненской области по туристско-прикладному многоборью в технике велосипедного туризма. Наши учащиеся заняли второе место в технике фигурного вождения велосипеда. Второе место на дистанции "триал". И первое место в велосипедном кросс-походе. По итогом чемпионата, у наших ребят второе командное место.
На протяжении десятилетий День Победы 9 мая остается в Беларуси самым трогательным, самым душевным праздником и славной датой. В преддверии празднования Дня Победы в целях патриотического воспитания школьников, любви к своей Родине и уважения к людям, которые ковали Победу, формирования положительного эмоционального подъема была украшена школа.
Каждый год педагоги и ребята Начской средней школы украшают окна в нашей школе к празднику Победы. Украшенные окна преображают классы и школу в целом, потому что окна мы видим изнутри и снаружи. Еще издалека, подходя к зданию образовательной организации, ребята с радостью и интересом рассматривают на окнах праздничные надписи и рисунки.
Булгак Арсений получил диплом ll степени на XVlll научно-практической конференции "Дорога в будущее". Руководитель Яштель О. Т. Поздравляем!!! Желаем дальнейших побед и успехов!