Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нацкія сямікласнікі шануюць памяць аб продках роднага краю

Дата: 15 мая 2023 в 11:24
58 просмотров

У дружыне імя І.С. Маханько прайшла эстафета добрых спраў.

Сямікласнікі Нацкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні магілы Т.Нарбута на прыкасцельнай тэрыторыі. Т.Нарбут- гэта гісторык, археолаг, фалькларыст, калекцыянер, ваенны інжынер, паэт, які нарадзіўся ў маёнтку Шаўры, у пяці кіламетрах ад Начы. Яго імя прысвоена школьнаму гістарычна-краязнаўчаму музею.

Таксама дзяўчынкі і хлопчыкі з 7 класа часта прыходзяць у Шаўры, каб прывесці ў парадак магілы членаў сям’і Т.Нарбута. Некалькі дзён таму дзеці зноў пабывалі ў Шаўрах. Тут пахаваны сын Т. Нарбута Баляслаў, жонка Хрысціна і ўнук Сігізмунд.

Дадому дзеці вярталіся стомленыя, але радасныя ад зробленай справы, ад адказнасці за захаванне спадчыны, адчуваючы сябе сапраўднымі патрыётамі роднага краю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.