Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правілы педагагічных работнікаў

Дата: 8 сентября 2022 в 22:16, Обновлено 8 сентября 2022 в 22:16

Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік зяўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і добрую якасць педагагічных работнікаў.

У сваёй дзейнасці педагагічныя працаўнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

1. Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.

2. Будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.

3. Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.

4. Фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.

5. Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.

6. Выяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.

7. У рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі.

8. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.

9. Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.

10. Вонкавым выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статуту педагагічнага працаўніка.

З загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Правілаў педагагічных работнікаў» ад 10.06.2022 № 401

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.