Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Садзяць дзеткі агарод

Дата: 23 мая 2023 в 19:58
67 просмотров

Для чаго патрэбен агарод у дзіцячым садку? А для таго, каб не толькі пазнаёміць выхаванцаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі, але і каб пасільная праца дзетак дапамагла вырашыць пытанні працоўнага выхавання. Пасадка агарода – гэта яшчэ і магчымасць убачыць вынікі сваёй работы, пабыць на свежым паветры, умацаваць сваё здароўе.
Агарод у нашым дзіцячым садку Нацкай сярэдняй школы знаходзіцца каля гульнёвай пляцоўкі. Такое месцазнаходжанне дазваляе арганізаваць рэгулярную і больш эфектыўную працу з дзецьмі на агародзе і дае магчымасць спалучаць яе з гульнёвай дзейнасцю.
Спачатку выхаванцы з дапамогай дарослых падрыхтавалі насенне тых культур, якія будуць вырошчвацца на агародзе. З вялікім задавальненнем і ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі малодшай групы перабіралі гарох, лушчылі фасолю, чысцілі ад непатрэбнага смецця цыбулю. Гэтыя расліны хутка растуць і выспяваюць, і рабяты змогуць імі пачаставацца.
А пасля ўжо работа закіпела на ўчастку. На загадзя падрыхтаваных градках дзеці рабілі баразёнкі, лілі туды ваду, а потым ўжо садзілі агародніну. Выхаванцы малодшай групы – цыбулю, гарох, фасолю, а старэйшая група сеяла радыску, салату, укроп і моркву. Усім было цікава гэта рабіць і, канешне, узнікала нямала пытанняў, а калі гэта ўсё вырасце. Выхавацелі патлумачылі рабятам, што трэба трошкі пачакаць вынікаў іхняй працы. Трэба, каб сонейка добра прыгрэла, дожджык час ад часу паліваў зямлю, і тады раслінкі будуць хутка расці, а дзеткі будуць не толькі назіраць за іх ростам, але і даглядаць: палоць, рыхліць зямлю, па неабходнасці паліваць. Некаторыя выхаванцы не толькі слухалі дарослых, але і самі расказвалі, як яны дапамагаюць сваім мамам на агародзе.
Будзем спадзявацца, што сумесная праца выхаванцаў і выхавальнікаў дасць свой плён і парадуе добрым ураджаем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.