Новости
На первенстве области в велосипедном туризме учащиеся нашего УПК заняли 2 место. Поздравляем победителей!
Наступіла даўгачаканая вясна.З'явіліся першыя квітнеючыя расліны. Напэўна, любы чалавек іх адразу ўбачыць і зверне ўвагу на іх.Чаму? Таму ,што яны прыгожыя, пасля зімы з'яўляюцца першымі,радуюць нас,як маленькія ліхтарыкі.
Праходзячы звыклым маршрутам на пляцоўку сваёй групы, дзеці нашага дзіцячага садка заўважылі, што ў звыклай абстаноўцы штосьці змянілася.Яны ўбачылі першыя вясновыя кветкі, вядома ж гэта не пакінула іх раўнадушнымі.
В субботний школьный день оживленно и весело прошло интеллектуальное шоу "Счастливый случай", в котором приняли учащиеся 5-7 классов. В мероприятии участвовали две команды "Солнечные лучики" и "Звездочки" ("Sonnenstrahlen" und "Sternchen"). Ребята участвовали в конкурсах , разгадывали загадки, соревеовались в знании песен, сказок, стихотворений на немецком языке. Самыми активными были Родевич Артем, Запасник Андрей, Струкель Полина, Шкуратов Илья, Спудис Доменика.
У выхаваўчым працэсе Нацкіх ясляў-сада-сярэдняй школы вялікае месца адводзіцца арганізацыі прафесійна-арыентацыйных мерапрыемстваў, экскурсій. Дзякуючы іх правядзенню, падлеткі атрымліваюць магчымасць вырашыць адно з найважнейшых пытанняў- выбар сваёй будучай прафесіі.
У шосты школьны дзень вучні 9 класа нашай школы наведалі Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці г.п.Воранава. Сустрэча пачалася з прагляду відэафільма “ Жыццё каледжа”, які быў падрыхтаваны студэнтамі і дазволіў нашым школьнікам больш даведацца аб прафесіях, якія можна там атрымаць.Студэнты ў займальнай форме расказалі, што такія прафесіі як трактарыст-машыніст, кіроўца аўтамабіля катэгорыи “C” і электраманцёр могуць быць не толькі карысныя грамадству, але цікавымі.
Каб школьнікі змаглі акунуцца ў атмасферу коледжа і адчуць сябе студэнтамі, ім правялі экскурсію па вучэбных класах установы, майстэрнях і лабараторыях.
Наступным этапам экскурсіі было наведванне інтэрнату, дзе нашы будучыя выпускнікі змаглі ацаніць бытавыя ўмовы пражывання студэнтаў коледжу.
Самым цікавым і захапляльным быў заключны этап экскурсіі- практычны занятах. Падлеткам дазволілі кіраваць трактарам і КАМАЗам. Такіх яскравых уражанняў да гэтуль школьнікі не адчувалі, так як упершыню давялося кіраваць тэхнікай, хоць і пад наглядам інструктара.
Прэстыж сельскагаспадарчых прафесій расце, таму навучанне па гэтым профілі з'яўляецца перспектыўным і профарыентаваныя экскурсіі, як паказвае наша практыка, не праходзяць бясследна . Дзякуючы ім кожны год рады студэнтаў Воранаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці папаўняюцца нашымі выпускнікамі.
Учащиеся и работники школы приняли участие в республиканском субботнике
План правядзення Тыдня біялогіі
1. Адкрыццё тыдня. Знаёмства з планам работы.
Аб’ява аб конкурсе фотаздымкаў “Мая любімая пакаёвая расліна” (праводзіцца на працягу тыдня)
Воблака слоў па тэме “Экасістэма” (10 клас) 19.04. 2021
2. Практыкум “Вегетатыўнае размнажэнне” (6 клас) 20.04.2021
3. Віктарына “Птушкі Беларусі” (7-8 кл.) 21.04.2021
4. Экалагічная гадзіна “Здароўе планеты ў нашых руках” (9 клас)
(22 красавіка – Міжнародны дзень Маці-Зямлі) 22.04.2021
5. Экалагічнае спаборніцтва “Знаўцы жывой прыроды” (7 клас)
Экспрэс-віктарына “Біясфера” праз анлайн-сэрвіс Plickers (11 клас)
Закрыццё тыдня біялогіі. Падвядзенне вынікаў. Інфармацыя на сайт.
23.04.2021
Настаўнік біялогіі: Г.А. Жэгздрынь
15 апреля в нашем УПК прошёл Единый день информирования.
У рамках рэспубліканскай акцыі « За бяспеку разам» да вучняў Нацкіх ясляў-сада-сярэдняй школы наведаліся ў госці выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага пункту г. п. Радунь. Гэта менавіта той выпадак, калі прыезд выратавальнікаў прыемны і пазнавальны.
Для дзяцей выратавальнік з'яўляецца ўвасабленнем гераізму і адвагі, які не баіцца агню і смела ратуе людзей. Таму правілы пажарнай бяспекі, расказаныя асабіста выратавальнікам, успрымаюцца больш сур'ёзна і лепш запамінаюцца.
Супрацоўнікі аварыйна-выратавальнага пункту расказалі дзецям аб асаблівасцях і важнасці сваёй прафесіі, пазнаёмілі з камплектацыяй тэхнікі і спецыяльнай формай пажарнага, дазволілі прымераць шлем і рэспіратар. Многія змаглі пасядзець у пажарнай машыне і адчуць сябе магутнымі і бясстрашнімі выратавальнікамі.
З найбольшым захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемстве вучні пачатковых класаў. Некаторым з іх госці дазволілі ўключыць трывожны сігнал і выказаць свае ўражанні праз гукавы апавяшчальнік.
Візіт такіх гасцей для дзяцей школьнага ўзросту-гэта займальнае прыгода, якая абавязкова спадабаецца і запомніцца надоўга. Хто ведае, магчыма праз некалькі год вучні нашай школы папоўняць рады годнай и мужнай прафесіі- выратавальніка!
«Горад.Вуліца.Святлафор.»
Задачы: замацоўваць уяўленні пра правілы дарожнага руху, пра спосабы бяспечных паводзін у якасці пешахода, аб важнасці і значымасці святлафора на дарогах.
Тэма тыдня «Пералётныя птушкі»
Задачы: Сістэматызаваць уяўленні дзяцей аб пералётных птушках,
фарміраваць уяўленні аб вобразе іх жыцця.Замацаваць назвы птушак.Развіваць мысленне, памяць,увагу.мову. Выхоўваць беражлівыя адносіны да птушак.