Новости
Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” распачаўся ва ўстанове адукацыі яшчэ напярэдадні, калі вучні 8-11 класаў пісалі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
З 19 верасня ў школе на працягу тыдня дзейнічалі тэматычныя кніжныя выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” (школьная бібліятэка) і “Майстры слова” (школьны музей).
Вучні сярэдняга звяна (5-8 кл.) правялі анлайн-чэлендж “Льецца мова”, дзе гучалі творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. У акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая прайшла пад знакам “Ветлівыя словы”, прынялі ўдзел усе жадаючыя. Асабліва гэта было цікава малодшым школьнікам, для якіх нават быў праведзены тэматычны міні-ўрок.
Свае ўменні ў стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” прадэманстравалі старшакласнікі. Змястоўнай і цікавай была экскурсія ў школьны музей для пачаткоўцаў “Аб родным краі роднай мовай”, дзе яны не толькі пазнаёміліся з выставай “Майстры слова” і даведаліся пра паэтаў Воранаўшчыны, але і самі чыталі вершы землякоў, прысвечаныя малой радзіме.
Свае думкі на паперы выкладалі вучні 8 і 9 класаў, прымаючы ўдзел у творчым конкурсе “За што я люблю родную зямлю”. Пераможцам тут стала вучаніца 9 класа Казлоўская Ірына. У стварэнні флаераў “Мой родны кут, як ты мне мілы…” вызначыліся вучні 10 і 11 класаў. Лепшай прызнана работа Мікелевіча Ільі, які не толькі прадэманстраваў прыгажосць роднай зямлі, але і тэматычна аб’яднаў флаеры ў блокі.
Завяршыўся Тыдзень роднай мовы літаратурнай гасцёўняй “Пакуль паэты будуць пець…”, на якую былі запрошаны вучні 5-11 класаў, настаўнікі. “Героем” гэтага мерапрыемства быў член Саюза пісьменнікаў Беларусі наш зямляк Антон Янкоўскі і яго цудоўныя вершы, прысвечаныя роднай вёсцы, маме, Беларусі.
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ: https://nacha.schools.by/photoalbum/1011413
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Нацкая сярэдняя школа”, Воранаўскага раёна
22.09.2022 адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў
Тэма: “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна
Інфармацыйныя блокі:
“Адзін маршрут – агульная памяць” (праект “Поезд памяці, Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь);
У фокусе абмеркавання: патрыятызм, пачуцце гонару за гераічнае мінулае свайго народа, сваіх родных і блізкіх, павага да гісторыі і пачуцце таварыства, мір і сяброўства як вечныя каштоўнасці, ўсведамленне каштоўнасці Перамогі, гістарычная памяць, пераемнасць пакаленняў.
Пытанні для абмеркавання:
- Як вы разумееце словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка , што “прышоў час моладзі прымаць эстафету у старэйшага пакалення і падтрымліваць Вечны агонь гэтай памяці?”
- Як вы лічыце, якая асноўная ідэя (мэта) “Поезд Памяці?”
- Хто з’яўляецца ініцыятарам гэтага праекта? У чым яго асаблівасці?”
- Які маршрут маглі бы прапанаваць вы для працяга праекта?
- Што на вас уразіла пры знаемстве з гэтым праектам? Чым запоўнімся дадзены праект?
- Як вы лічыце, наколькі важныя такія праекты для маладога пакалення нашай краіны?
“Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў (працоўнае лета – 2022, летнія аздараўленчыя лагеры, акцыя “Крок да поспеху”
У фокусе абмеркавання: гонар за сваю краіну, за людзей, якія дабіліся поспеху ў розных сферах дзейнасці, матывацыя асабістага ўзросту у падлеткаў, прафесійная арыентацыя, актыўная жыццевая пазіцыя, працоўныя канікулы.
Пытанні для абмеркавання:
- Як вы праводзіце свае канікулы?
- Як вы лічыце, якая мэта акцыі “Крок да поспеху?”
- Ці згодны вы з меркаваннем, што "...асобасны поспех - гэта адно са складаемых паспяховага развіцця дзеларускай дзяржавы?"
Фотаматэрыялы размешчаны на сайце ўстановы адукацыі https://nacha.schools.by/
Родители учащихся нашей школы приняли участие в районном родительском собрании "Роль семьи и школы в обеспечении безопасности детей. Предупреждение и профилактика преступлений"
В целях патриотического воспитания учащихся, сохранения памяти о героическом прошлом нашей Родины, воспитания чувства гордости за свою Родину и свой народ, уважения к его великим свершениям и достойным страницам прошлого 16.09.2022 в учреждении прошла презентация-экскурсия «Поезд Памяти», направленная на информирование учащихся о реализации проекта «Поезд Памяти». Совместную экскурсию провели руководитель по военно-патриотическому воспитанию Михаловский В.В. и начальник Лидского пограничного отряда полковник Давидюк А.Б.
Гістарычны квіз " Пакуль мы помнім мінулае - у нас ёсць будучае" праводзілі класныя кіраўнікі Спецелюн М І., Місевіч Ж.І., Урублеўская І.Э. з вучнямі 5 - 7 класаў. Пра гісторыю свята расказаў настаўнік гісторыі Куель А.Ч., затым прайшла віктарына ў форме гульні. З цікавасцю слухалі вучні аповед настаўніцы беларускай мовы Язукевіч Г. Ч.,каля помніка воінам, пра Вялікую Айчынную вайну, пра нашых продкаў, якія жылі і тварылі на нацкай зямлі.
Ко Дню народного единства, среди учащихся 8-11 классов прошел исторический экскурс с элементами интерактивной игры "Помним прошлое, ценим настоящее, думаем о будущем", целью которого являлось формирование у обучающихся осознанного уважительного отношения к государственному празднику "День народного единства", активной жизненной позиции, осознанию школьниками принадлежности к белорусскому народу. Мероприятие началось с экскурсии в школьном музее, где учитель истории Куель А. Ч. рассказал о истории воссоединения Западной и Восточной Беларуси. Командир Лидского пограничного отряда, полковник Давидюк Александр Борисович познакомил школьников с особенностями и значимостью пограничной службы, воспитывая у ребят чувство патриотизма.
9 сентября для учащиеся начальных классов прошла эстафета " А ну- ка, вперёд!"
8 сентября прошло первенство по волейболу среди учащихся 8-9 класс. Победу одержала команда 9класса.
07 сентября в школе прошла учебная эвакуация учащихся
06 сентября состоялась торжественная линейка,посвященная 20- летию БРСМ.
Экскурс “Слова роднае – вечнасці след”
(Да Дня беларускага пісьменства і друку)
Кожны год у першую суботу верасня, як і ва ўсёй нашай краіне, у Нацкай сярэдняй школе праводзяцца мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства і друку з мэтай узбагаціць, сістэматызаваць веды навучэнцаў аб гэтым свяце, аб нашых беларускіх друкарах, аб значэнні беларускай мовы ў жыцці чалавека, а таксама з мэтай выхавання цікавасці да чытання друкаваных кніг.
3 верасня у Нацкай сярэдняй школе з навучэнцамі 6 - 8 класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Язукевіч Г.Ч. правяла да Дня беларускага пісьменства і друку экскурс “Слова роднае – вечнасці след”. Падчас мерапрыемства Ганна Чаславаўна адзначыла, што гэтае свята ў Беларусі святкуецца ўжо 29 раз, сёлета будзе праходзіць ў беларускім горадзе Добрушы. Горад Добруш быў выбраны для святкавання таму, што ў ім працуе папяровая фабрыка з 1870 года, а таксама з’яўляецца радзімай народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Вучні сістэматызавалі і папоўнілі свае веды пра дзейнасць знакамітых друкароў Беларусі: Ф. Скарыны, Е. Полацкай, П. Мсціслаўца, В. Цяпінскага, рускага друкара І. Фёдарава і іншых. Дзяўчынкі і хлопчыкі 8 класа расказвалі пра жыцце і творчасць слаўных сыноў нашай Радзімы. А Камісараў Арцем і Місевіч Арына падрыхтавалі і паказалі невялікуя прэзентацыя на тэму “Слова роднае – вечнасці след”.
Эпіграфам да мерапрыемства былі словы П. Макаля, асноўная думка якога “Бясследна нішто не міне, гісторыю слова адродзіць…”
Выразна, гучна, пафасна падчас “Літаратурнай хвілінкі” дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі і іншых вучні 6 - 7 класаў. Да мерапрыемства бібліятэкарам школы была падрыхтавана літаратурная выстава “Гродзеншчына – край мой любы”, у якой былі не толькі кнігі знакамітых паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны, але і паэтаў нашай малой радзімы, менавіта, з нашай вёскі Нача. Гэта кнігі Уладзіміра Руля і Антона Янкоўскага, якія з’ўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі .
У канцы экскурсу, пры падвядзенні вынікаў вучні заахвоціліся тым, што абавязкова паглядзяць па тэлебачанню, знойдуць у Інтэрнэце навіны аб святкаванні Дня беларускага пісьменства і друку ў Добрушы. А на ўроках літаратуры на наступным тыдні падзеляцца сваімі ўражаннямі аб гэтым.
МАРЫЯ СПЕЦЕЛЮН, ГАННА ЯЗУКЕВІЧ
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Нацкай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці
Первый праздник сентября
Празднуем мы все не зря!
Это знаний День настал,
Школьников он всех собрал:
На линейку и звонок,
А потом и на урок.
Знания нам всем нужны,
Очень ведь они важны.
Пожелаем вам удачи,
Все легко решать задачи,
Все науки одолеть
И во многом преуспеть.
Интерактивная игра " Чтобы не было беды, будь осторожен у воды" прошла 26 июля для учащихся Начского УПК. В ходе игры на станции " Безопасности" ребята говорили о безопасном поведении на водоеме, на станции "Айболит" учились оказывать первую помощь пострадавшим. Также были проведены игры "Кто быстрее", " Ладушки" и т.д. в мероприятии приняли участие работники Начского клуба.