Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пісьмо з мінулага

Дата: 22 марта в 08:58, Обновлено 22 марта в 09:00
27 просмотров

Пісьмо з мінулага.
Напярэдадні 81 гадавіны хатынскай трагедыі вучням старэйшых класаў Нацкай сярэдняй школы было прапанавана апрабіраваць свае веды ў новым жанры "Пісьмо з мінулага". Настаўніца рускай мовы і літаратуры Лукашэвіч В.В. парэкамендавала старшакласнікам паставіць сябе на месца дзяцей Хатыні і падумаць як бы яны дзейнічалі ў той сітуацыі.Сачыненне - разважанне пісалі вучні ад першай асобы з апорай на канкрэтныя гістарычныя факты, што яшчэ ў большай ступені ўзмацняла трагізм таго страшнага дня. З болем і гневам апавядалі школьнікі аб жудасных зверствах фашысцкіх катаў і іх памагатых. Вучаніца 9 класа Струкель Паліна пісала пісьмо ад імя дзяўчынкі Яскевіч Соні, якой разам з братам цудам удалося выжыць. Соня і яе брат Валодзя сваімі вачыма бачылі як у агні гарэлі іх бацькі і аднавяскоўцы. Невыпадкова эпілогам сачынення - разважання Паліны сталі такія словы"Хатынь - гэта суровая народная памяць, бязмерны людскі смутак, камень і бронза".
Як паказвае практыка выкарыстанне падобнага жанру спрыяе фарміраванню ў моладзі глыбокіх патрыятычных пачуццяў, захаванню гістарычнай памяці, аналітычных навыкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.