Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У госці да пагранічнікаў

Дата: 15 марта в 13:34
29 просмотров

Свята ў пагранічнікаў.
Сёння на моладзь аказвае ўплыў складанае становішча ў свеце, жорсткая канкурэнцыя ў яе самых небяспечных праяўленнях.
У гэтых умовах мнагакратна ўзрастае роля супрацоўніцтва
ўстаноў адукацыі з сілавымі структурамі як свайго роду буфера, які значна змяншае ўздзеянне дэструктыўных працэсаў,спрыяе фарміраванню ў моладзі патрыятычных пачуццяў.
Таму невыпадкова 15 сакавіка кіраўніцтва пагранзаставы "Доцішкі" запрасіла членаў ваенна -патрыятычных клубаў"Юныя сябры пагранічнікаў" Нацкай і Доцішскай сярэдніх школ прыняць ўдзел у святкаванні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Для школьнікаў загаддзя была распрацавана цікавая і змястоўная праграма.Візіт пачаўся з экскурсіі па пагранзаставе, а затым былі заданні ваенна - спартыўнага характару. Падлеткі вучыліся збіраць і разбіраць аўтамат,зараджаць магазін патронамі, распазнаваць на мясцовасці яўныя парушэнні дзяржаўнай мяжы( на тэрыторыі ваеннага гарадка).
З асаблівым захапленнем назіралі старшакласнікі за работай службовых сабак, з дапамогай якіх не аднойчы былі затрыманы парушальнікі граніц.
Напрыканцы для гасцей быў арганізаваны святочны салдацкі абед.
Незвычайна шчаслівымі і з прыўзнятым настроем вярнуліся ўдзельнікі ваенна -патрыятычных клубаў у свае школы.
Рэалізацыя палітыкі супрацоўніцтва з сілавымі структурамі ў прыярытэце - стварэнне пляцовак для рэалізацыі зносін, якія будуць спрыяць фарміраванню даверу і павагі адно да аднаго, спараджаць сумесную дзейнасць.
Кіраўніцтва Нацкай сярэдняй школы выказвае асаблівую падзяку намесніку пагранзаставы"Доцішкі" Чубрыку М.В. за арганізацыю свята і прадастаўлены на дабрачыннай аснове транспарт для падвоза школьнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.