Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар- рэквіем

Дата: 27 ноября 2023 в 12:09, Обновлено 27 ноября 2023 в 16:55
80 просмотров

Вечар-рэквіем "Горкія сны афганскай вайны"
Ім сёння было б за 60.У іх былі б дзеці і ўнукі.А калі сказаць больш дакладна, усё гэта магло б быць... Таму што з многіх тысяч юнакоў , якія прайшлі праз горан афганскай вайны, не ўсе вярнуліся жывымі дамоў. Адзін з іх ураджэнец Нацкага сельсавета Франц Пятровіч Лужыс, які загінуў у самым пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Афганістана.
Амаль 43 гады не было дакладных звестак аб тым, дзе і пры якіх абставінах ён аддаў сваё жыццё, дастойна выконваючы інтэрнацыянальны доўг.Пошукавая работа ў гэтым накірунку вялася бесперапынна. І толькі нядаўна нам пашанцавала.На нашу просьбу адклікнуўся былы воін-інтэрнацыяналіст Альгердас Знутас, ураджэнец Літвы і другія воіны-аднапалчане Франца Лужыса, якія таксама ў даны момант пражываюць у Літоўскай Рэспубліцы.
Вечар-рэквіем"Горкія сны афганскай вайны", прысвечаны воіну- інтэрнацыяналісту Ф.Лужысу, адбыўся 24 лістапада ў Нацкай СШ і сабраў нямала неабыякавых людзей. Сярод гасцей былі супрацоўнікі Воранаўскага райвыканкама і ваенкамата,прадстаўнікі грамадскай арганізацыі"Беларускі Саюз воінаў - інтэрнацыяналістаў", а таксама блізкія сваякі нашага героя.
Мерапрыемства пачалося з урачыстага выканання Гімна Рэспублікі Беларусь. Вядучыя,вучні 10 класа, павялі аповяд аб тых далёкіх і трагічных падзеях страшнай і малавядомай нам вайны. На экране мульціборда кожную хвіліну змяняліся відэазастаўкі, якія выклікалі боль і горкія спачуванні.Успаміны старэйшага брата Віктара Лужыса дапаўнялі іншыя блізкія сваякі.Менавіта ад іх можна было даведацца пра дзяцінства Франца,яго школьныя гады,інтарэсы і захапленні, службу ў арміі. З асобай увагай слухалі ўсе прысутнічаючыя выступленне воіна - аднапалчаніна Альгердаса Знутаса.Ён падрабязна з болем у сэрцы распавядаў пра той апошні бой, пад час якога загінуў наш зямляк. А было гэта так. На просьбу раненага савецкага салдата прынесці вады Лужыс крыху прыпадняўся з-за гарматы,а ў гэты час афганскі снайпер першым выстралам абарваў яго кароткае жыццё.Бой быў вельмі цяжкім,загінулі многія.На вачах у Альгердаса ваенны верталёт забіраў груз"200" .
Па заканчэнні мерапрыемства да гасцей і школьнікаў звярнулася загадчык сектара ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта Сідаровіч Л. А. Яна нагадала ўсім аб цвёрдай пазіцыі Рэспублікі Беларусь захаваць мір на планеце. Невыпадкова памяць аб кожным загінуўшым беларусу ў нашай краіне шануецца як нідзе, нікому і ніколі не будзе дазволена яе ачарніць.
Запрошаныя госці з Літвы цалкам пагадзіліся з гэтым.
Ваенны камісар Гайжэўскі А. Ю.у сваім кароткім выступленні падкрэсліў абарончую дактрыну беларускай арміі, мэтай якой захаваць суверэнітэт краіны. Старшыня раённай арганізацыі воінаў-
інтэрнацыяналістаў Мікутайціс Г.К. узнагародзіў воіна-аднапалчаніна Альгердаса Знутаса памятным медалём.
Затым удзельнікі мерапрыемства наведалі могілкі ў вёсцы Бялюнцы, усклалі кветкі ля помніка,запалілі лампадкі.Некаторы час там стаяла мёртвая цішыня.На тварах кожнага можна было ўбачыць задумлівасць і непаддзельныя перажыванні.
Падводзячы вынік неабходна адзначыць, што Ваенна-патрыятычнае выхаванне ў Нацкай СШ заўсёды было на першым плане.Усім вядомы факт,што ні дзяржаўныя межы,ні антыбеларуская пазіцыя ўрадаў заходніх краін не могуць выкрасліць з памяці людзей агульную гісторыю народаў былога Савецкага Саюза,разарваць братэрскія ўзы тых, хто кроў праліваў на афганскай вайне .
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ДУА"Нацкая сярэдняя школа"
Міхалоўскі В.В.

(фото @vorannews")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.