Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Быць верным назаўжды сваёй Радзіме.

Дата: 23 мая 2023 в 20:00
86 просмотров

Патрыятызм і грамадзянскасць з’яўляюцца краевугольнай задачай адукацыйнага працэсу ў Нацкай сярэдняй школе Воранаўскага раёна. У нашай установе створана сістэма, дзе ўжо з першага класа дзецям прывіваецца любоў да Радзімы, сваёй сям’і. Надзейнымі памочнікамі педагогаў з’яўляюцца прадстаўнікі сілавых структур і ветэраны. Без іх удзелу не абходзіцца ніводнае сур’ёзнае выхаваўчае мерапрыемства: урокі мужнасці, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы і іншае. Хацелася б спыніцца на адным з іх.
У школе нядаўна прайшло мерапрыемства “Дыялог пакаленняў” з запрашэннем пагранічнікаў заставы “Доцішкі”, а таксама афіцэра запасу Недзвецкага В.З. Ваенныя і старшакласнікі выконвалі пад гітару песні патрыятычнай накіраваннасці, пілі чай з самавараў, а ў прамежках паміж песнямі падпалкоўнік успамінаў гады сваёй службы, будучы лётчыкам – знішчальнікам. Ён так пранікнённа і з такой любоўю разказваў прысутнічаючым аб нясенні баявога дзяжурства на МІГах, што, здавалася, гутарка ідзе не аб ваенных машынах, а блізкіх і родных яму людзях. Лёс на самай справе кідаў Вальдэмара Зэнонавіча па ўсім свеце. Кар’еру лётчыка пачынаў на Далёкім Усходзе, а закончыў ва Усходняй Еўропе. Кантрольна - разведвальныя палёты прыходзілася здзяйсняць і днём, і ноччу пры любым надвор’і ўздоўж мяжы з краінамі НАТА. За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне пастаўленых задач неаднаразова быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Рэспублікі Беларусь: медалямі “За бездакорную службу” I, II і III ступеняў, ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах”і іншымі. Воінскі доўг для гэтага чалавека быў заўсёды на першым месцы. Па заканчэнні свята было зроблена сумеснае фота на памяць.
Дадзенае мерапрыемства мела свой працяг. Адзін з ваеннаслужачых, які прысутнічаў на гэтым свяце, перад звальненнем у запас звярнуўся да свайго кіраўніцтва з просьбай арганізаваць зноў сустрэчу з Недзвецкім В.З., каб узяць у таго аўтограф. Пажаданне, зразумела, было выканана. Перад раставаннем малады сяржант шчыра прызнаўся, што ён марыць прайсці той самы ваенны і жыццёвы шлях, аб якім так цікава з незвычайным пафасам апавядаў афіцэр запасу. Пасля гэтага ў падпалкоўніка на вачах з’явіліся слёзы.
З усяго вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што сфарміраваць сапраўднага патрыёта ў межах адной школы магчыма пры цесным супрацоўніцтве з ветэранскай арганізацыяй раёна, вайскоўцамі, што спрыяе эфектыўнасці патрыятычнай работы. Менавіта ветэраны Узброеных Сіл і людзі старэйшых пакаленняў здольны дапамагчы школьнікам авалодаць сацыяльна – грамадзянскімі кампетэнцыямі, узбагаціцца іх жыццёвай мудрасцю, навучыцца шанаваць і любіць Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.