Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ганарова быць беларусам!

Дата: 15 мая 2023 в 10:53, Обновлено 16 мая 2023 в 08:41
73 просмотра

Ганарова быць беларусам!
У рамках усебеларускай эстафеты"Ганаруся роднымі сімваламі",прысвечанай Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 13 мая у Нацкай сярэдняй школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.Пасля агульнашкольнай лінейкі з падняццем сцяга і выкананнем гімна былі праведзены інфармацыйныя гадзіны.Многа дадатковай інфармацыі атрымалі нашы школьнікі. Вельмі цікава было даведацца пра тое,што Беларусь стала першай краінай у свеце, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці дзяржаўнага сцяга. Гэты арнамент быў вышыты ў 1917годзе сялянкай Матронай Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.Падчас мерапрыемства вучням было прапанавана адказаць на пытанне "Што для вас значыць быць патрыётам Беларусі?" Большасць адказаў былі такія: неабходна паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі.Дзеці тым самым падцвердзілі, што гісторыя беларускай дзяржаўнасці непарыўна звязана з фарміраваннем патрыятычных каштоўнасцей у насельніцтва.
Па заканчэнні свята вучні і педагогі сфатаграфаваліся з дзяржаўнымі сімваламі,а фота размясцілі ў сацыяльных сетках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.