Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучанм гісторыю роднага краю

Дата: 18 апреля 2023 в 13:48
81 просмотр

Bывучаем гісторыю роднага краю.
Што можна паглядзець ў вёсцы Нача і яе аколіцы? Якой архітэктурнай спадчынай славіцца гэта вёска? Ці можна атрымаць незабыўныя ўражанні ад яе наведвання?
18 красавіка ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін група старшакласнікаў Нацкай СШ адправілася на фотапрагулку.
Спачатку яны наведалі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі(1910), магілы гісторыка Т.Нарбута і вучонага - натураліста С.Юндзіла.
Наступным аб'ектам была капліца - пахавальня вучонага -археолага В.Шукевіча, дзе на прылеглай да яе тэрыторыі была праведзена загаддзя запланаваная ўборка.За 300 метраў на паўночны захад ад Начы ва ўрочышчы Плітніца вучні наведалі помнік археалогіі - стаянку першабытных людзей. Не застаўся паза ўвагай адзін з
"непрыкметных" будынкаў - дом мастака П.Урублеўскага.
Вывучэнне спадчыны і гісторыі роднага краю з'яўляецца прыярытэтным накірункам выхаваўчай работы ў педагогаў Нацкай СШ з мэтай фарміравання ў школьнікаў патрыятычных пачуццяў, гонару за сваю краіну і яе мінулае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.