Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чарнобыль

Дата: 26 апреля в 08:39, Обновлено 29 апреля в 08:41
12 просмотров

Чарнобыль - самая вялікая тэхнагенная катастрофа хх стагоддзя.
З мэтай захавання ў школьнікаў памяці аб удзельніках ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, фарміравання комплекснага ўяўлення аб адраджэнні і развіцці пацярпелых тэрыторый з 18 да 27 красавіка ў Нацкай сярэдняй школе праходзіла рэспубліканская
дэкада грамадска-патрыятычных спраў.У рамках дэкады педагогамі праводзіліся розныя выхаваўчыя мерапрыемствы: брэйн-рынг, конкурс дзіцячых малюнкаў, дэманстрацыя дакументальных фільмаў і іншае. Найбольш запомніўся дзецям урок мужнасці "Чарнобыль- памяць і боль". З дапамогай мультыборда, спецыяльна падабранай літаратуры педагог - арганізатар змагла данесці да падлеткаў тыя страшныя маштабы трагедыі, якая мела месца 38 год назад. Дэкада завяршылася ўшанаваннем удзельніка ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Міклюкевіч Г.У., якая ў даны момант працуе загадчыцай Нацкага ФАПа.
Галіна Уладзіславаўна была накіравана ў 30- кіламетровую зону ў красавіку 1987 года.
Успаміны медыка- ліквідатара глыбока закранулі душу кожнага выхаванца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.