Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забыць- значыць здрадзіць

Дата: 11 апреля в 14:01
19 просмотров

Забыць - значыць здрадзіць.
З мэтай ушанавання памяці ахвяр беларускага народа, развіцця ў падлеткаў патрыятычных пачуццяў і грамадзянскай адказнасці 11 красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у Нацкай сярэдняй школе вучням старэйшых класаў было прапанавана напісаць міні-сачыненне ў жанры "Пісьмо з мінулага" ад імя 14- гадовай яўрэйскай дзяўчынкі, якая трапіла разам з бацькамі ў лагер смерці Трасцянец, што пад Мінскам. Можна толькі ўявіць, якія твары былі ў дзяцей, якая канцэнтрацыя ўвагі! Дзеці з болем ў душы пісалі пра нечалавечыя ўмовы жыцця, голад, збыткі з боку фашыстаў,брэх сабак, агароджу з калючага дроту. Найбольшай увагі заслугоўвае сачыненне вучаніцы 8 класа Спудзіс Дамінікі, якая сумела рэалістычна паказаць палітыку генацыду беларускага народа.Падобная выхаваўчая дзейнасць у Нацкай СШ накіравана на тое, каб напомніць тым, хто лічыць, што страшных рэпрэсій з боку акупантаў не было, што пара ўжо ўсё і ўсіх прабачыць.З напісаных школьнікамі работ можна зрабіць адну выснову: генацыд ніколі не прабачым! Не даюць нам такога права нявінна забітыя і закатаваныя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.