Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрытая класная гадзіна ў 1 класе

Дата: 21 марта 2023 в 14:10, Обновлено 23 марта 2023 в 22:02
71 просмотр

21 сакавіка ў 1 класе прайшло пазакласнае мерапрыемства па экалогіі ў па тэме "Беражыце прыроду", прысвечанае дзясяцігоддзю Міжнароднага дню леса ( 21.03.2023)
Мэта мерапрыемства-пашырыць уяўленне дзяцей аб экалагічных праблемах, якія ўзнікаюць па віне чалавека, выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю і да ўсяго жывога, заахвочваць дзяцей да ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля, Радзіму Беларусь. Дзеці пазнаёміліся з экалагічнымі Правіламі і дзіўнымі фактамі, уразумелі, што чалавек не можа жыць без навакольнага асяроддзя: паветра, вады, водараў лугоў, шолаху лістоты, а яна просіць наўзамен толькі беражлівых адносін і часам нязначнай дапамогі. Прысутныя са здзіўленнем даведаліся, што ў прыродзе няма шкодных, непатрэбных раслін і жывёл, усе яны цесна ўзаемазвязаны, па-свойму прыгожыя і карысныя, даведаліся назвы рэдкіх і лекавых раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.