Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб праведзеных мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню роднай мовы

Дата: 25 сентября 2022 в 12:00
105 просмотров

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” распачаўся ва ўстанове адукацыі яшчэ напярэдадні, калі вучні 8-11 класаў пісалі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
З 19 верасня ў школе на працягу тыдня дзейнічалі тэматычныя кніжныя выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” (школьная бібліятэка) і “Майстры слова” (школьны музей).
Вучні сярэдняга звяна (5-8 кл.) правялі анлайн-чэлендж “Льецца мова”, дзе гучалі творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. У акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая прайшла пад знакам “Ветлівыя словы”, прынялі ўдзел усе жадаючыя. Асабліва гэта было цікава малодшым школьнікам, для якіх нават быў праведзены тэматычны міні-ўрок.
Свае ўменні ў стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” прадэманстравалі старшакласнікі. Змястоўнай і цікавай была экскурсія ў школьны музей для пачаткоўцаў “Аб родным краі роднай мовай”, дзе яны не толькі пазнаёміліся з выставай “Майстры слова” і даведаліся пра паэтаў Воранаўшчыны, але і самі чыталі вершы землякоў, прысвечаныя малой радзіме.
Свае думкі на паперы выкладалі вучні 8 і 9 класаў, прымаючы ўдзел у творчым конкурсе “За што я люблю родную зямлю”. Пераможцам тут стала вучаніца 9 класа Казлоўская Ірына. У стварэнні флаераў “Мой родны кут, як ты мне мілы…” вызначыліся вучні 10 і 11 класаў. Лепшай прызнана работа Мікелевіча Ільі, які не толькі прадэманстраваў прыгажосць роднай зямлі, але і тэматычна аб’яднаў флаеры ў блокі.
Завяршыўся Тыдзень роднай мовы літаратурнай гасцёўняй “Пакуль паэты будуць пець…”, на якую былі запрошаны вучні 5-11 класаў, настаўнікі. “Героем” гэтага мерапрыемства быў член Саюза пісьменнікаў Беларусі наш зямляк Антон Янкоўскі і яго цудоўныя вершы, прысвечаныя роднай вёсцы, маме, Беларусі.
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ: https://nacha.schools.by/photoalbum/1011413

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.