Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурс “Слова роднае – вечнасці след”

Дата: 3 сентября 2022 в 18:10
99 просмотров

Экскурс “Слова роднае – вечнасці след”
(Да Дня беларускага пісьменства і друку)
Кожны год у першую суботу верасня, як і ва ўсёй нашай краіне, у Нацкай сярэдняй школе праводзяцца мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства і друку з мэтай узбагаціць, сістэматызаваць веды навучэнцаў аб гэтым свяце, аб нашых беларускіх друкарах, аб значэнні беларускай мовы ў жыцці чалавека, а таксама з мэтай выхавання цікавасці да чытання друкаваных кніг.
3 верасня у Нацкай сярэдняй школе з навучэнцамі 6 - 8 класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Язукевіч Г.Ч. правяла да Дня беларускага пісьменства і друку экскурс “Слова роднае – вечнасці след”. Падчас мерапрыемства Ганна Чаславаўна адзначыла, што гэтае свята ў Беларусі святкуецца ўжо 29 раз, сёлета будзе праходзіць ў беларускім горадзе Добрушы. Горад Добруш быў выбраны для святкавання таму, што ў ім працуе папяровая фабрыка з 1870 года, а таксама з’яўляецца радзімай народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Вучні сістэматызавалі і папоўнілі свае веды пра дзейнасць знакамітых друкароў Беларусі: Ф. Скарыны, Е. Полацкай, П. Мсціслаўца, В. Цяпінскага, рускага друкара І. Фёдарава і іншых. Дзяўчынкі і хлопчыкі 8 класа расказвалі пра жыцце і творчасць слаўных сыноў нашай Радзімы. А Камісараў Арцем і Місевіч Арына падрыхтавалі і паказалі невялікуя прэзентацыя на тэму “Слова роднае – вечнасці след”.
Эпіграфам да мерапрыемства былі словы П. Макаля, асноўная думка якога “Бясследна нішто не міне, гісторыю слова адродзіць…”
Выразна, гучна, пафасна падчас “Літаратурнай хвілінкі” дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, П. Панчанкі і іншых вучні 6 - 7 класаў. Да мерапрыемства бібліятэкарам школы была падрыхтавана літаратурная выстава “Гродзеншчына – край мой любы”, у якой былі не толькі кнігі знакамітых паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны, але і паэтаў нашай малой радзімы, менавіта, з нашай вёскі Нача. Гэта кнігі Уладзіміра Руля і Антона Янкоўскага, якія з’ўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі .
У канцы экскурсу, пры падвядзенні вынікаў вучні заахвоціліся тым, што абавязкова паглядзяць па тэлебачанню, знойдуць у Інтэрнэце навіны аб святкаванні Дня беларускага пісьменства і друку ў Добрушы. А на ўроках літаратуры на наступным тыдні падзеляцца сваімі ўражаннямі аб гэтым.

МАРЫЯ СПЕЦЕЛЮН, ГАННА ЯЗУКЕВІЧ
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Нацкай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.