Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ. 22.04.2021

Дата: 23 апреля 2021 в 12:20
195 просмотров

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Нацкія яслі-сад-сярэдняя школа”, Воранаўскага раёна
22.04.2021 адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў
Тэма: “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.
Запрошаныя госці: Сідаровіч Лілія Антонаўна, загадчык сектара ідэалогіі і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама;
Сазон Людміла Канстанцінаўна – старшыня Воранаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Копць Надзея Аляксееўна – прадстаўнік Воранаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Язукевіч Ганна Чаславаўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Клімашэўскача Ч.К.;
Урублеўская Ірына Эдуардаўна - кіраўнік гістарычна-краязнаўчага музея Тэадора Нарбута
Інфармацыйныя блокі:
“Якой цаной Перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывай!”;
“Памятаць дзеля будучыні”.
Пытанні для абмеркавання:
Чаму мы павінны захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб Вялікай Перамозе?
Дзеля чаго людзі гатовыя былі аддаць сваё жыццё? Што дапамагло ім выстаяць?
Што вы разумееце пад “гістарычнай памяццю”? Што значыць для вас і вашых аднагодкаў – прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая?
Як вы адзначаеце Дзень Перамогі? Як у вашай сям'і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.