Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Профарыентацыя ў рамках шостага школьнага дня

Дата: 17 апреля 2021 в 20:19
108 просмотров

У выхаваўчым працэсе Нацкіх ясляў-сада-сярэдняй школы вялікае месца адводзіцца арганізацыі прафесійна-арыентацыйных мерапрыемстваў, экскурсій. Дзякуючы іх правядзенню, падлеткі атрымліваюць магчымасць вырашыць адно з найважнейшых пытанняў- выбар сваёй будучай прафесіі.
У шосты школьны дзень вучні 9 класа нашай школы наведалі Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці г.п.Воранава. Сустрэча пачалася з прагляду відэафільма “ Жыццё каледжа”, які быў падрыхтаваны студэнтамі і дазволіў нашым школьнікам больш даведацца аб прафесіях, якія можна там атрымаць.Студэнты ў займальнай форме расказалі, што такія прафесіі як трактарыст-машыніст, кіроўца аўтамабіля катэгорыи “C” і электраманцёр могуць быць не толькі карысныя грамадству, але цікавымі.
Каб школьнікі змаглі акунуцца ў атмасферу коледжа і адчуць сябе студэнтамі, ім правялі экскурсію па вучэбных класах установы, майстэрнях і лабараторыях.
Наступным этапам экскурсіі было наведванне інтэрнату, дзе нашы будучыя выпускнікі змаглі ацаніць бытавыя ўмовы пражывання студэнтаў коледжу.
Самым цікавым і захапляльным быў заключны этап экскурсіі- практычны занятах. Падлеткам дазволілі кіраваць трактарам і КАМАЗам. Такіх яскравых уражанняў да гэтуль школьнікі не адчувалі, так як упершыню давялося кіраваць тэхнікай, хоць і пад наглядам інструктара.
Прэстыж сельскагаспадарчых прафесій расце, таму навучанне па гэтым профілі з'яўляецца перспектыўным і профарыентаваныя экскурсіі, як паказвае наша практыка, не праходзяць бясследна . Дзякуючы ім кожны год рады студэнтаў Воранаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці папаўняюцца нашымі выпускнікамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.