Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У рамках акцыі " ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ!"

Дата: 15 апреля 2021 в 20:46, Обновлено 18 апреля 2021 в 21:07
147 просмотров

У рамках рэспубліканскай акцыі « За бяспеку разам» да вучняў Нацкіх ясляў-сада-сярэдняй школы наведаліся ў госці выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага пункту г. п. Радунь. Гэта менавіта той выпадак, калі прыезд выратавальнікаў прыемны і пазнавальны.
Для дзяцей выратавальнік з'яўляецца ўвасабленнем гераізму і адвагі, які не баіцца агню і смела ратуе людзей. Таму правілы пажарнай бяспекі, расказаныя асабіста выратавальнікам, успрымаюцца больш сур'ёзна і лепш запамінаюцца.
Супрацоўнікі аварыйна-выратавальнага пункту расказалі дзецям аб асаблівасцях і важнасці сваёй прафесіі, пазнаёмілі з камплектацыяй тэхнікі і спецыяльнай формай пажарнага, дазволілі прымераць шлем і рэспіратар. Многія змаглі пасядзець у пажарнай машыне і адчуць сябе магутнымі і бясстрашнімі выратавальнікамі.
З найбольшым захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемстве вучні пачатковых класаў. Некаторым з іх госці дазволілі ўключыць трывожны сігнал і выказаць свае ўражанні праз гукавы апавяшчальнік.
Візіт такіх гасцей для дзяцей школьнага ўзросту-гэта займальнае прыгода, якая абавязкова спадабаецца і запомніцца надоўга. Хто ведае, магчыма праз некалькі год вучні нашай школы папоўняць рады годнай и мужнай прафесіі- выратавальніка!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.