Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА

Дата: 19 октября 2023 в 22:18, Обновлено 19 октября 2023 в 22:25

Праект “Я#ПАТРЫЁТ” складаецца з пяці модуляў: ваенна-ідэалагічны, ваенна-гістарычны, ваенна-спартыўны, прафарыентацыйны, экскурсійны. Кожны модуль уключае шэраг мерапрыемстваў па дадзенаму накірунку з удзелам прадстаўнікоў сілавых структур.

Асноўнымі формамі правядзення сумесных мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным выхаванні з’яўляюцца:

  • святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і іншых дзяржаўных свят;
  • урокі мужнасці, дні воінскай славы, Вахта памяці, добраўпарадкаванне помнікаў і гістарычных мясцін вёскі Нача і яе аколіц;
  • сустрэчы з узнікамі Вялікай Айчыннай вайны, дзецьмі ваенных гадоў і аказанне ім шэфскай дапамогі;
  • спартыўна-масавыя мерапрыемствы;
  • практычныя заняткі па ваеннай падрыхтоўцы;
  • тэматычныя экскурсіі;
  • прафарыентацыйныя сустрэчы;
  • сумеснае выступленне на раённых мерапрыемствах;
  • ўдзел у рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах ваенна-патрыятычнага накірунку.

Пры выбары формаў сумеснай работы па ваенна-патрыятычным выхаванні ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці, узровень фізічнай падрыхтоўкі, інтарэсы навучэнцаў.

ВАЕННА-ІДЭАЛАГІЧНЫ МОДУЛЬ прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці.

Цеснае ўзаемадзеянне з пагранічнай заставай “Доцішкі” дазволіла цікава і якасна правесці мерапрыемствы да Дня народнага адзінства,  пагранічнікі і вучні школы прынялі ўдзел у эстафеце "Да Дня народнага адзінства". Зарад пазітыўных эмоцый атрымалі ўдзельнікі і гледачы спартыўных спаборніцтваў "Лепшы стралок". Урок мужнасці “На варце бяспекі і суверэнітэту” правёў з вучнямі 9-11 класаў намеснік начальніка пагранзаставы Папко В.В. Відэафільм пра Узброенныя Сілы Рэспублікі Беларусь, прэзентацыя заставы “Доцішкі” выклікалі вялікую цікавасць у навучэнцаў.

У рамках рэалізацыі праекта “Поезд Памяці” установу адукацыі наведаў начальнік Лідскага пагранічнага атрада палкоўнік Давідзюк А.Б., які расказаў аб цікавых гістарычных фактах развіцця пагранічнага атрада, гістарычнай памяці беларускага народа. На дыялогавай пляцоўкцы “За намі-мяжа” вучні пазнаёміліся з сучаснымі сродкамі аховы дзяржаўнай мяжы, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем пагранічнага атрада. Падпалкоўнік Лідскага пагранічнага атрада Банцэвіч Андрэй Марцінавіч правёў для навучэнцаў 8-11 класаў “Урок мужнасці”. Гэты ўрок дапамог нашы навучэнцам зрабіць яшчэ адзін крок у разуменні патрыятызму, задумацца над тым, пераемнікамі якіх высокіх грамадзянскіх традыцый яны з'яўляюцца. Затым для навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, настаўнікаў і жыхароў в.Нача прайшоў канцэрт ваеннага аркестра Лідскага пагранічнага атрада. Калектыў аркестра валодае дастатковымі прафесійнымі магчымасцямі і адыгрывае вялікую ролю ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

 У памяць Лужыса Ф.П., ураджэнца Нацкага сельскага савета, які загінуў у першыя месяцы вайны на малавядомай афганскай зямлі і пахаваны на мясцовых могілках штогод праводзяцца мерапрыемствы да Дня воіна-інтэрнацыяналіста. Штогод з мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму моладзі, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі, прывіцця павагі да традыцый мінулага праходзіць тэматычны вечар памяці "Афганскі надрыў". Удзельнікамі вечара сталі ваенны камісар раёна Гайжэўскі А.Ю., воін- інтэрнацыяналіст Мікутайціса Г.К. і афіцэр запасу Кузьміцкага Т.В. Праведзена акцыя "Клопат" у рамках Дня памяці "Афганская вайна - жывая памяць" (ускладанне кветак да магілы воіна -інтэрнацыяналіста Ф.Лужыса).

Адной з формаў патрыятычнага выхавання з'яўляецца валанцёрства. Валанцёрамі атрада "Добрае сэрца" аказваецца рэгулярная шэфская дапамога ветэранам працы, інвалідам і пажылым людзям роднай вёскі. З мэтай увекавечання памяці загінуўшых пры абароне Айчыны на рэгулярнай аснове праводзяцца акцыі па добраўпарадкаванні мемарыялаў і помнікаў воінскай славы. Падобныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй школы. Навучэнцы ў шосты школьны дзень наводзяць парадак на тэрыторыі вакол помніка загінуўшым у гады вайны ў вёсцы Нача, а таксама прыбіраюць магілу ветэрана вайны Маханько І.С. З дапамогай пагранічнікаў заставы “Доцішкі” праводзяцца акцыі "Захаваем памяць на стагоддзі", "Абеліск", "Клопат", "Пара добрых спраў", "Памяць". Удзельнікі атрада ўпэўнены ў тым, што кожны абавязаны клапаціцца аб захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, берагчы помнікі гісторыі і культуры.

Пры правядзенні мерапрыемства "Маленькія героі вялікай вайны" (да Дня юнага героя антыфашыста) навучэнцы пачатковых класаў сустрэліся з афіцэрам запасу падпалкоўнікам Нядзведскім В.З.

Сустрэча ў фармаце “Русский чай” з ўдзелам афіцэра запаса падпалкоўніка Нядзведскага В.З., пагранічнікаў і старшакласнікаў школы запомніцца прысутным на ўсё жыццё. Патрыятычныя песні пад гітару, цікавыя гісторыі афіцэра, самавар і салодкія пачастункі – атрыбуты даденага мерапрыемства.

“Урок Памяці” для вучняў 8-11 класаў правялі Ястрэмская А.М., старшыня Воранаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” і Мураўская В.С., старшыня Доцішскага сельсавета, цікавымі звесткамі пра ваенныя дзеянні ў гады ВАВ падзяліліся госці.

Круглы стол “Гістарычная памяць народа” з навучэнцамі школы правяла намеснік пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. Аксана Віктараўна глыбока закранула тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы атрымалі шмат дадатковай інфармацыі аб зверствах фашыстаў на тэрыторыі раёна, аб гісторыі спаленага карнікамі вёскі “Салтанішкі”.

У рамках рэспубліканскай акцыі   “Чарнобыль – наша боль і памяць” на мерапрыемства ў школу была запрошана ўдзельнік ліквідацыі аварыі Міклюкевіч Галіна Уладзіславаўна, яна паведаміла падлеткам аб мужнасці і самааддачы тых маладых людзей, якія, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі планету ад страшнай катастрофы. Ёй у тую гадзіну было 20 год і працавала яна фельчарам. Кожны дзень да яе звярталіся дзясяткі людзей памераць радыяцыю, аказаць неадкладную дапамогу. З болем у сэрцы і цяжкімі ўспамінамі даносіла Галіна Уладзіславаўна інфармацыю да дзяцей. 

ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МОДУЛЬ прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў, якія  накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Нацкая зямля славіцца сваімі знакамітымі землякамі, багатай культурна-гістарычнай спадчынай. У сістэме ваенна-гістарычнага выхавання асаблівае месца займае работа школьнага музея (кіраўнік Урублеўская І.Э). Выхаванне патрыятызму, пачуцця глыбокай любові і адданасці сваёй Айчыне не можа не абапірацца на веданне моладдзю гісторыі свайго народа. У школьным музеі дзейнічае экспазіцыя "І няхай памятаюць пакаленні", якая расказвае пра нашых суайчыннікаў, якія абаранялі Радзіму ад фашызму. Дзейнічаюць фотавыставы "І вочы маладых салдат з фатаграфій старых глядзяць", "Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", у музеі ўстановы арганізавана выстава, прысвечаная малалетняму вязню фашысцкага лагера смерці "Азарычы" Кастко Г.П. Пры падтрымцы школьнага музея праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, якія дазваляюць навучэнцам больш глыбока пазнаваць гісторыю малой радзімы (дадатак 7, дадатак 8).

         Разам з Воранаўскім Саветам ветэранаў, Воранаўскім ваенным камісарыятам, Воранаўскім РАУС пачалася рэалізацыя даследчага праекта “Белыя плямы гісторыі”, асноўнай мэтай праекта з’яўляецца вывучэнне невядомых старонак Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Воранаўскага раёна. Навучэнцы школы з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхалоўскім В.В. наведалі вёскі Воранаўскага раёна, дзе праходзілі баі ў гады ВАВ, правялі агляд мясцовасці, апыталі мясцовых старажылаў.

         Навуковыя супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы арганізавалі для нацкіх школьнікаў майстар-клас па арганізацыі раскопкаў на мясцовасці. У рамках трохдзённай сустрэчы школьнікі наведалі тэарэтычныя і практычныя заняткі,  прынялі ўдзел у майстар-класе, пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі з капілкі гродзенскіх студэнтаў, зрабілі экскурс у гісторыю старажытнай Беларусі.

ВАЕННА-СПАРТЫЎНЫ МОДУЛЬ прадугледжвае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. Важнай каштоўнасцю для ваенна-патрыятычнага выхавання з'яўляецца фізічнае выхаванне. Тут на першы план выходзіць фізкультурна-аздараўленчая работа: паходы, Дні здароўя, спартыўныя спаборніцтвы "Меткі стралок", спартыўна-масавыя мерапрыемствы: лёгкаатлетычны крос "Здаровы я - здаровая краіна", першынство па лёгкай атлетыцы, раённыя спаборніцтвы “Шкаліяда”, раённы этап Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршруты памяці. Маршруты адзінства». Вучні школы з’яўляюцца ўдзельнікамі і пераможцамі турыстычных спаборніцтваў. Але удзел у спаборніцтвах з курсантамі, пагранічнікамі, супрацоўнікамі РАУС выклікае асаблівы інтарэс у школьнікаў.

Напярэдадні Дня Перамогі ў школе адбыўся турнір па міні-футболе. Таксама для ўдзелу ў спаборніцтвах былі запрошаны Радунская і Доцішская сярэднія школы, што зрабіла мерапрыемства яшчэ цікавейшым і маштабным. У пачатку сустрэчы адбылося ўрачыстае адкрыццё турніру: гучыць гімн Рэспублікі Беларусь, ганаровае права падняць сцяг даецца капітанам каманд. З прывітальным словам да ўдзельнікаў футбольнага турніру звярнуліся начальнік аддзела адукацыі Люленка В.В. і намеснік начальніка Воранаўскага РАУС Шылабіт Т.Ф. Яны павіншавалі прысутных з Днём Перамогі, пажадалі ім быць сапраўднымі патрыётамі, памятаць тых, хто ў гады вайны і пасляваенны час цаной свайго жыцця абаранялі  Радзіму. Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў настаўнік фізічнага выхавання і здароўя Радунскай сярэдняй школы Бабуль С.І. Другой часткай свята быў конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму «Міліцыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У канцы гульні дырэктар школы Кірша Г.В. і падпалкоўнік міліцыі Шылабрыт Т.Ф. правялі ўзнагароджанне каманд.

Стала традыцыйнай таварыская сустрэча па валейболе навучэнцаў з камандай пагранічнікаў, прайшлі спаборніцтвы па тэнісу паміж камандай Нацкай сярэдняй школы і  камандай заставы “Доцішкі”.

Спартыўныя спаборніцтвы з камандай Гродзенскага абласнога кадецкага вучылішча паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі курсантаў.

Пад кіраўніцтвам Міхневіча А.А. у школе дзейнічае клуб "Юныя сябры пагранічнікаў". На рэгулярнай аснове пагранічнікі праводзяць практычныя заняткі па зборцы і разборцы аўтамата, што дазваляе трэніраваць сілу, спрыт, хуткасць рэакцыі.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНЫ МОДУЛЬ прадстаўлены прафарыентацыйнымі заняткамі, дзе старшакласнікі знаёмяцца з алгарытмам дзеянняў абітурыента для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Наладжаны сувязі з вайскоўцамі зенітна ракетна-артылерыйскага дывізіёна вайсковай часці 33933. Адбылася дыялогавая пляцоўка "Зрабі правільны выбар - стань афіцэрам" з удзелам намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 33939 Двоежонава В.У.

Цікава прайшоў час зносін “Прафесія – ваенны”. Намеснік начальніка заставы "Доцішкі" па аператыўнай дзейнасці Мяскоўскі Ян Раманавіч пазнаёміў старшакласнікаў з ваеннымі прафесіямі, воінскімі пасадамі і званнямі, патрабаваннямі да асобасных якасцей чалавека. З дапамогай відэароліка школьнікі атрымалі поўную інфармацыю аб ваенных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, алгарытме паступлення, асаблівасцях вучобы і пераспектыве працаўладкавання.

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў пазітыўнага стаўлення да воінскай службы   нацкімі школьнікамі наведаны Лідскі пагранатрад, пад час сустрэчы былі абмеркаваны пункты пагаднення аб супрацоўніцтве паміж воінскай часцю і школы.

У рамках Дня адчыненых дзвярэй для школьнікаў Воранаўскага раёна была організавана сустрэча з прадстаўнікамі Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча, удзел у якой прынялі навучэнцы школы. Падлеткаў пазнаёмілі з алгарытмам паступлення ў вучылішча. З дапамогай дзвух відэаролікаў была паказана матэрыяльная база ўстановы, будні і выхадныя дні курсантаў. Падчас мерапрыемства ў прысутнічаючых узнікалі пытанні, на якія сацыяльны педагог разам са сваімі курсантамі своечасова давала поўныя і абгрунтаваныя адказы.

На жнівеньскай канферэнцыі нашы навучэнцы пры падтрымцы пагранічнікаў Воранаўскага і Лідскага пагранатрада з поспехам прадэманстравалі атрыманыя навыкі, прадставіўшы творчую справаздачу «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць”.

 

ЭКСКУРСІЙНЫ МОДУЛЬ прадугледжвае арганізацыю і правядзенне экскурсій.   У рамках правядзення экскурсій увага надавалася арганізацыі сустрэч з супрацоўнікамі сілавых структур, кіраўнікамі дзяржаўных грамадскіх арганізацый раёна, гістарычнам аб’ектам Гродзеншчыны. Нашы навучэнцы пабывалі:

  • у этнаграфічным музеі Забалацкай сярэдняй школы
  • у Воранаўскім ваенкамаце
  • на пагранічнай заставе «Доцішкі»
  • у Лідскім пагранічным атрадзе
  • у Воранаўскай пракуратуры
  • у рэдакцыі “Воранаўскай газеты”
  • на жалезнадарожнай станцыі “Бастуны”
  • у аддзеле дэпартамента аховы
  • у пажарнай часці Воранаўскага аддзела па НС
  • у партызанскім лагеры га.Каробчыцы
  • у стралковым ціру “Дынама”
  • у абласным кадэцкім вучылішчу

Па выніках кожнай экскурсіі збіраецца фатаграфічны матэрыял, размяшчаецца разам з апісаннем экскурсіі на школьным сайце, інфармацыя аператыўна адпраўляецца для публікацыі ў прэсу. (8 публікацый на сайце "Настаўніцкая газета", 3 - "Воранаўская газета", 8 - "Міліцэйскі веснік")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.