Гісторыя Нацкай сярэдняй школы
Школа ў першыя пасляваенныя гады
Пасля вызвалення нашага раёна ад немцаў у ліпені 1944 года Нацкая школа, якая была ўзведзена ў 1939 годзе, яшчэ “за польскім часам”, ужо ў верасні расчыніла дзверы для вучняў. У 1 клас прыйшло 10 чалавек. Гэта былі рознаўзроставыя дзеці – ад 7 да 12 год, бо ў час вайны ніхто не вучыўся. Час быў вельмі цяжкі і складаны: не было падручнікаў, паперы, школьных прыналежнасцей, не хапала настаўнікаў, бацькі баяліся пускаць дзяцей у школу, бо вакол Начы ў лясах было яшчэ шмат бандытаў, якія ў любы момант маглі ўчыніць расправу. Пра такую складаную абстаноўку сведчаць не толькі архіўныя дакументы, але і ўспаміны жыхарак Начы Дзерангоўскай А.П. (Урбановіч), 1933 г.н., Матэйка Я.У., 1937 г.н., якія і сталі першымі вучнямі ў пасляваеннай Нацкай сямігадовай школе. Першы выпуск Нацкай сямігодкі адбыўся ў 1951 годзе. На той час у школе працавала ўсяго 5 настаўнікаў, і яны выкладалі ўсе прадметы. Як працавалася настаўнікам у той час, нам расказала Маханько М.Ф., ветэран педагагічнай працы.
Жыццё школы ў 50-60 гг.
З цягам часу адукацыйны працэс наладжваўся, з’явілася больш падручнікаў, мастацкай літаратуры. На працу ў нашу школу прыязджалі новыя настаўнікі-прадметнікі. Варта адзначыць, што ўсе тагачасныя настаўнікі былі ўраджэнцамі паўночных і ўсходніх раёнаў Беларусі. Мясцовых настаўнікаў не было. Гэта звязана, у першую чаргу, з тым, што да верасня 1939 года Заходняя Беларусь была ў складзе Польшчы.
У 1955 годзе ўстанова адукацыі набыла новы статус – стала Нацкай сярэдняй школай, а ў 1956 годзе была адменена плата за навучанне ў старшых класах. Гэта мера паспрыяла таму, што прыток вучняў у 8 клас павялічыўся, і ў 1958 годзе быў першы выпуск – 10 класаў скончылі 10 чалавек.
У школе была ўжо майстэрня тэхнічнай працы, старшакласнікі вывучалі трактар. Школьная вытворчая брыгада, у якой таксама былі старшакласнікі, мела некалькі гектараў зямлі і займалася вырошчваннем розных сельскагаспадарчых культур, а малодшыя школьнікі працавалі на вопытным участку пры школе. Вялікім плюсам стала электрыфікацыя і радыёфікацыя Начы, у тым ліку і школы.
Прыкметна актывізавалася работа піянерскай і камсамольскай арганізацый. Усё больш школьнікаў станавілася піянерамі і камсамольцамі, часам нават тайна ад бацькоў. Традыцыйнымі сталі так званыя піянерскія кастры, якія былі 19 мая, у дзень нараджэння піянерскай арганізацыі, калі ўся школа са сцягам пад гукі горна і барабана ішла на лясную паляну. Там распальвалі вялізны касцёр, спявалі патрыятычныя песні, чыталі вершы, гулялі.
У кожнай вёсцы былі арганізаваны рознаўзроставыя атрады па месцы жыхарства, якія займаліся цімураўскай справай: дапамагалі старым і нямоглым людзям, працавалі на калгасных палетках, выступалі з канцэртамі па вёсках.
Была наладжана цесная сувязь з суседнімі школамі раёна, а таксама з Калясніцкай школай Літвы. Ездзілі адны да другіх на розныя мерапрыемствы, абменьваліся вопытам работы.
У другой палове 60-ых гг. у школе быў створаны невялікі музей У.І.Леніна. Актыўна ішла перапіска з іншымі музеямі, збіраўся матэрыял, экспазіцыя папаўнялася новымі матэрыяламі, адбываліся сустрэчы з людзьмі, якія бачылі жывога Леніна.
На канец 50-х гадоў – пачатак 60 –ых гг. колькасць вучняў значна павялічылася, бо школа папаўнялася дзецьмі з 8 навакольных пачатковых школ, і чатырох класных пакояў было недастаткова. Вучыліся ў дзве змены. Дадаткова яшчэ ў якасці школы выкарыстоўваўся будынак былой карчмы. Тут вучыліся (таксама ў дзве змены) пачатковыя класы.
Для вучняў, якія пражывалі далёка ад школы, у іншых вёсках, у канцы 60-ых гадоў былі пабудаваны два інтэрнаты. Але ўсім месца не хапала.
Востра паўстала пытанне аб будаўніцтве новай школы. І ў лістападзе 1967 года быў размечаны ўчастак пад будаўніцтва. А вясной 1968 года пачаліся будаўнічыя работы. Школу ўзводзіла Лідскае МПМК. Аднак вялікую дапамогу аказвалі і мясцовыя жыхары. Будаўніцтва школы было значнай падзеяй для нашай вёскі. У кастрычніку 1969 года новы будынак школы гасцінна расчыніў дзверы для амаль 200 вучняў, а будынак старой школы быў пераабсталяваны пад інтэрнат.
Новыя старонкі школьнай біяграфіі (1970-1990 гг.)
Заняткі ў новай школе пачаліся, аднак спатрэбілася яшчэ многа сіл і энергіі і настаўнікаў, і вучняў, і тэхперсанала, каб добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю. Было высаджана каля 400 дрэў і кустарнікаў, разбіты месцы пад агарод і кветнікі, пры школьнай кацельнай зроблена невялікая цяпліца, дзе вырошчвалі расаду кветак і агародніны. Ужо праз паўтара-два гады ўсё вакол патанала ў зеляніне і кветках. Агародніна, вырашчаная на прышкольным участку, давала высокія ўраджаі, яе хапала не толькі на школьную сталовую, але і для рэалізацыі мясцоваму насельніцтву.
Колькасць школьнікаў паступова павялічвалася, з’явіліся паралельныя класы. Гэтае дваццацігоддзе (1970-1990 гг.) было самым шматлікім па колькасці вучняў – выпускнікамі сталі больш за 500 чалавек. У 70-ыя гады была ўведзена кабінетная сістэма, і кожны ўрок настаўнік-прадметнік праводзіў у сваім кабінеце, які цалкам адпавядаў патрабаванням часу (наяўнасць нагляднасці, раздатачнага матэрыялу, прыбораў і абсталявання і г.д.).
Школа стала адной з лепшых у раёне. Тут праводзіліся не толькі раённыя мерапрыемствы, але абласныя і рэспубліканскія. Беларускім тэлебачаннем быў зняты невялікі сюжэт пра нашу школу, што па тых часах сведчыла пра многае. Нашы вучні былі пераможцамі і прызёрамі разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў: сандружын, строю і песні, гульні “Зарніца”, мастацкай самадзейнасці, турслётаў і г.д. Піянерскай дружыне імя Героя Савецкага Саюза З. Касмадзям’янскай было прысвоена званне правафлангавай з узнагароджваннем ганаровай стужкай на сцягу. Адзін з прадстаўнікоў дружыны быў дэлегатам VI Рэспубліканскага злёту піянераў, прысвечанага 50-годдзю Усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Адной з традыцый школы была “Вахта памяці”, прысвечаная З. Касмадзям’янскай. У дзень смерці гераіні, 29 лістапада, праводзілася ўрачыстая лінейка, цэлы дзень ля яе партрэта стаяла ганаровая варта з ліку лепшых піянераў школы.
У сувязі са зменай палітычнай абстаноўкі і з распадам СССР многае змянілася ў жыцці не толькі краіны, але і школы. Спатрэбіўся не адзін год для таго, каб зноў пачалі дзейнічаць дзіцячыя і моладзевыя арганізацыі.
Школа ХХІ стагоддзя
Пасля таго, як Беларусь стала незалежнай, у рабоце школы адбыліся пэўныя змены, памяняліся прыярытэты і накірункі работы. Больш увагі стала ўдзяляцца вывучэнню гісторыі нашай краіны, павысілася цікавасць да малой радзімы, яе дзеячаў.
У 2007 годзе Нацкая сярэдняя школа зноў змяніла свой статус – да яе далучылі дзіцячы сад, і яна стала навучальна-педагагічным комплексам.
Улічваючы той факт, што Нача славіцца такімі вядомымі вучонымі, як Т. Нарбут, В.Шукевіч, было прынята рашэнне аб стварэнні музея ў нашай школе. Урачыстае адкрыццё яго адбылося 17 лютага 2007 года. У музеі 4 экспазіцыі: “І няхай пакаленні помняць…”, прысвечаную ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, “Нашы славутыя землякі”, дзе адлюстраваны жыццё і дзейнасць Шукевіча і Нарбута, “І вера, і вечнасць” – гісторыі Нацкай парафіі, “З гісторыі школы”. Акрамя гэтага ёсць невялікі этнаграфічны куток. У 2009 годзе музею было прысвоена імя Т. Нарбута. Музей карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод школьнікаў раёна. Сюды наведваюцца і дарослыя турысты, калі прыязджаюць у Начу на экскурсію.
Нашы вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых і абласных конкурсаў па краязнаўстве і турызме, займалі прызавыя месцы на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”.
Школа працягвае традыцыі, звязаныя з маладзёжнымі арганізацыямі: дзейнічаюць піянерская дружына імя І.С. Маханько, камсамольская і акцябрацкая арганізацыі.
Ужо стала добрай традыцыяй на базе нашай школы ў лютым праводзіць розныя мерапрыемствы ваенна-патрыятычнага накірунку імя Ф. Лужыса, нашага земляка, які загінуў у Афганістане.
Наладжана цесная сувязь школы з пагранічнікамі, якія бываюць частымі гасцямі ў нас.
За апошнія гады наша школа не раз станавілася пляцоўкай для інавацыйных праектаў, адзін з якіх быў прысвечаны развіццю бізнесу ў сельскай школе. Створана школьная бізнес-кампанія “Прынт-смайл”, якая займалася выпускам друкаванай прадукцыі: памятныя календары, віншавальныя паштоўкі, візітоўкі, буклеты, прымаліся заказы ад насельніцтва на выраб таго ці іншага прадукта.
Усе падзеі, мерапрыемствы, якія адбываюцца ў нашай установе адукацыі, знаходзяць сваё адлюстраванне на сайце школы.
Лічбы гавораць
За ўвесь перыяд існавання Нацкай сярэдняй школы, пачынаючы з 1958 г., калі адбыўся першы выпуск, школу закончыла 1024 чалавекі, а гэта 62 выпускі. У 1965 годзе выпуска не было, бо тады праводзілася рэформа, і вучні заканчвалі 11 класаў. На жаль, не захаваліся дакументы з 1944 па 1956 год, калі наша школа была яшчэ сямігодкай і таксама мела выпускі. З 1958 г. па 1970 колькасць выпускнікоў склала 144 чалавекі, з 1970 па 1980 гг. – 232, 1981 – 1990 гг. – 263, 1991-2000гг. – 84, 2001-2010 – 98, 2011- 2021 гг. – 108 выпускнікоў. Як бачна з прыведзеных лічбаў, самымі “плённымі” для школы былі два дзесяцігоддзі – з 1970 па 1990 гг.
Узначальвалі школу ў розныя гады:
Буткевіч М.І – 1948 -1957 гг.
Мозаль В.М. – 1957 -1959 гг.
Малашэвіч М.М. – 1959 -1963 гг.
Кастко Г.П. – 1963-1981 гг.
Лях М.М. – 1981 -1991 гг.
Янкоўскі Ю.А. – 1991 -2007 гг.
Васіляўскайце Т.С. – 2007 -2017 гг.
Кірша Г.В. – 2017- па сённяшні дзень
На сённяшні дзень у школе працуюць настаўнікамі 11 былых выпускнікоў, што складае 36% ад усёй колькасці педагогаў.
За ўвесь перыяд існавання Нацкай сярэдняй школы медалістамі сталі 29 выпускнікоў, з іх 12 узнагароджаны сярэбраным медалём, 17 – залатым:
1967 г. – Маханько Людміла і Ціханаў Яўгеній
1991 г. – Мікелевіч Анатолій
1992 г. – Сяпцілка Вольга і Банцавіч Наталля
1993 г. – Саўко Валерый
1994 г. – Высоцкі Вальдэмар і Мікелевіч Мар’ян
1995 г. – Копць Жанна
1996 г. – Рачка Раман
1997 г.- Нядзвецкая Злата і Рогава Таццяна
1998 г. – Саковіч Вольга
1999 г. – Будрэвіч Наталля
2009 г. – Язукевіч Вераніка
2011 г. – Мікелевіч Наталля
2012 г. – Іваноўскі Павел, Мікелевіч Таццяна, Мінакоўская Алена
2013 г. – Мінгелевіч Павел, Юсевіч Віялета
2015 г. – Мікелевіч Ірына
2018 г. – Бярнацкая Паліна, Мілінкевіч Юлія, Мікелевіч Алег, Русялевіч Аляксей
2019 г. – Дудко Мілана, Струкель Аляксандр
2020 г. – Тжэцяк Валерыя
Гісторыя школы ў асобах
За амаль што 80-цігадовую гісторыю Нацкай школы ў ёй працавала вялікая колькасць настаўнікаў. Цяпер ужо цяжка вызначыць, колькі іх усяго было, але некаторыя з педагогаў усё сваё жыццё пражылі ў Начы, прысвяцілі сябе рабоце з дзецьмі і пакінулі значны след у гісторыі школы.
18 настаўнікаў адпрацавалі ў школе больш 30, а некаторыя і 40 гадоў. Многіх ужо няма ў жывых, некаторыя знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Вось іх прозвішчы: Маханько І.С., Маханько М.Ф., Кастко Г.П., Кастко Т.Ф., Дзякевіч М.П., Рынгевіч Л.А., Сініцына М.Ф., Вашчыла Т.І., Налівайка Н.Ф., Бобніс Ч.Ч., Мікелевіч В.М., Грахоўская Г.А., Саўко Г.А., Саўко В.У., Сабалеўская І.Ю., Сіняўская В.С., Харко З.І., Нядзвецкая В.І.
Яшчэ 4 настаўнікі – ветэраны працы – працягваюць вучыць дзяцей: Крэнь В.С., Язукевіч Г.Ч., Урублеўская І.Э., Янкоўскі Ю.А.
Некаторыя з педагогаў за сваю добрасумленную працу атрымалі розныя ўзнагароды.
Больш за сорак гадоў працаваў настаўнікам матэматыкі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Айчыннай вайны 2 ступені Маханько Іван Сцяпанавіч (1926-1998). Прыехаў сюды з Магілёўшчыны адразу пасля вайны, на якой быў цяжка паранены і камісаваны. Былыя яго вучні яшчэ і зараз з цеплынёй і павагай успамінаюць яго як строгага, ураўнаважанага і справядлівага настаўніка. Выдатнік народнай асветы.
Маханько Марыя Фёдараўна (1925 г.н.) пачала свой працоўны шлях у Нацкай школе ў 1949 годзе. У тыя цяжкія пасляваенныя гады, калі не хапала настаўнікаў, вяла многія прадметы, а пасля выкладала біялогію і займалася прышкольным участкам. Дзякуючы яе энергіі, працавітасці, любові да справы школа заўсёды патанала ў кветках. Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі. Стаж работы 41 год.
Кастко Генадзій Паўлавіч (1932 г.н.), малалетні вязень Азарыцкага лагера, настаўнік фізікі, дырэктар школы (1963-1981). За гады яго кіраўніцтва школа дасягнула свайго росквіту, была адной з лепшых у раёне. Стаж работы 37 год, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”.
Кастко Тамара Фёдараўна (1934 г.н.), настаўнік рускай мовы і літаратуры, кавалер ордэна “Знак Пашаны” (1976) , узнагароджана шматлікімі Ганаровымі граматамі рознага ўзроўню. Стаж работы 37 год.
Налівайка Н.Ф. (1944 г.н.), настаўнік геаграфіі, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР. Стаж работы 33 гады
Мікелевіч В.М., (1935-2003), настаўнік пачатковых класаў, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”, Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама. Стаж работы 42 гады.
Асаблівым гонарам Нацкай школы з’яўляюцца яе выпускнікі, якія працавалі і працуюць у самых разнастайных сферах дзейнасці чалавека, пачынаючы ад працаўнікоў сельскай гаспадаркі і заканчваючы журналістамі, лётчыкамі, святарамі, пісьменнікамі. Жывуць і працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У адной рабоце зрабіць увесь пералік прафесій нашых выпускнікоў немагчыма, але спыніцца на некаторых з іх мы павінны:
- Нядзвецкі В.З., ваенны лётчык, падпалкоўнік запасу;
- Амбражук І.І., палкоўнік медыцынскай службы Галоўнага ўпраўлення Узброеных Сіл РСФСР;
- Мілюн Д.Ю., (1955-2019), артыстка Яўрэйскага Камернага тэатра (г. Масква);
- Мікелевіч Э.С., намеснік начальніка Магілёўскай чыгункі;
- Клімашэўскі Ч.В., следчы Лідскага РАУС;
- Саўко В.В., журналіст (Польшча);
- Авецян Н.С., выкладчык Гроденскага ўніверсітэта;
- Дудко А.І., загадчык аддзела газеты “Гродзенская праўда”, журналіст;
- Мінакоўская А.А., перакладчык;
- Рачка Р.З., святар, прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Гродна;
- Янкоўскі А.Ю., пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Такім чынам, Нацкая сярэдняя школа за ўвесь час свайго існавання, нягледзячы на пасляваенныя цяжкасці і праблемы, на палітычныя змены ў грамадстве, заўсёды выконвала сваё важнае прызначэнне – даваць веды дзецям, вучыць іх жыць у грамадстве і для грамадства, любіць сваю Радзіму і працаваць на яе карысць. За ўсім гэтым заўсёды стаіць настаўнік, які служыць прыкладам, накіроўвае, вядзе за сабой.
Традиции школы
В толковых словарях разных авторов слово «традиция» означает примерно одно и то же: исторически сложившиеся и передаваемые из поколения в поколение обычаи, нормы поведения, взгляды, укоренившийся порядок и т.п. Школьные традиции следует рассматривать как «обычаи, порядки, правила поведения, прочно установившиеся в школе, оберегаемые коллективом, передаваемые из одного поколения учащихся к другому».
Школьные традиции – это, прежде всего, такие обычаи, которые поддерживаются коллективом. Какое-то явление в школе может приобрести традиционный характер только тогда, когда оно получит поддержку школьников, когда они будут беречь и пестовать то, что приняли не по предписанию сверху, а по желанию самого коллектива, если учащиеся гордятся им, если оно носит не разовый, эпизодический характер, а приобрело свою определенную, установившуюся форму. Традиционным признается только такое явление, которое либо периодически повторяется, либо носит повседневный характер.
Каждая традиция имеет свое прошлое, свою историю. Сохранение школьных традиций совершенно невозможно, если новые поколения школьников не поддерживают тех начинаний, которые осуществляли старшие учащиеся. Одним из признаков, которыми характеризуются школьные традиции, является наличие в них установившейся формы, и, как правило, яркой, богатой формы. Молодая, только зарождающаяся традиция на первых порах оказывается не очень интересной со стороны формы, но в дальнейшем она обязательно накопит такие черты, которые украсят её, сделают привлекательной для школьников. Эмоциональное воздействие традиций усиливается благодаря тому, что они увлекают детей не только своим содержанием, но и оригинальной формой. Значимость и необходимость школьных традиций заключается еще и в том, что они отражают социальную направленность учебного заведения. Традиции оказывают огромное влияние на воспитание школьников, они несут в себе значительный воспитательный потенциал.
Общешкольные традиции способствуют сплочению классных коллективов, исключают разобщенность учащихся разных классов, а также воспитывают чувство гордости за свой коллектив, веру в его силы, уважение к общественному мнению. В нашей школе накоплено много очень полезных и добрых традиций, в том числе возникших очень давно и поддерживающихся до настоящего времени.
Праздник первого звонка «Здравствуй, школа!»
Ежегодно 1 сентября школа открывает двери для своих учеников. Проводится торжественная линейка, посвященная дню Знаний.
Праздник способствует позитивному настрою на учебу и серьезный труд. Каждый год по традиции на торжественной линейке вручаются грамоты лучшим ученикам предыдущего года. На линейке выступает директор и лучшие ученики школы, также ученики 11 класса дарят подарки первоклашкам. После линейки все дети нашей школы вместе со своими педагогами идут на тематические классные часы.
Посвящение в первоклассники
После первого месяца обучения самым маленьким ученикам предстоит пройти ряд испытаний на праздничном мероприятии, где они будут торжественно объявлены настоящими первоклассники.
День Матери
Ежегодно в школе проходит Неделя матери, в ходе которой проводятся классные и информационные часы, выставки, конкурсы сочинений, праздничные концерты.
Краеведческая декада
Школьное краеведение играет большую роль в воспитании подрастающего поколения, поэтому в ноябре- декабре проводятся мероприятия, посвящённые известным землякам Начского края историку , учёному, военному инженеру Т. Нарбуту и его сыновьям Людвику и Станиславу, археологу, этнографу В.Шукевичу. Проводятся мини-конференции, экскурсии, чтения, классные и информационные часы, акции по наведению порядка мест захоронения земляков.
Вечер встречи выпускников
Вечер встречи с выпускниками «На школьной волне». Ежегодно в первую субботу февраля двери школы открыты для всех выпускников и учителей, для которых наша школа была когда-то вторым домом. Теперь этот день называют Днем родной школы. В этот день чествуются юбилейные выпуски, старожилы школы. Для гостей готовится конкурсная и концертная программа. Мы готовим сюрприз для всех выпускников – презентацию с фотографиями выпусков разных лет. Повзрослевшие вчерашние ученики с удовольствием вспоминают дни, когда самым большим разочарованием была двойка в дневнике. На сцене и в школьных коридорах в этот вечер звучат песни, признания, раскрываются детские секреты и тайны!
Новогодние праздники
Накануне Нового года все ученики начальной школы попадают в сказку. Новогоднее представление традиционно проводится в актовом зале и организуется силами педагогов нашей школы. Сказочное шоу сменяется хороводами у елки, играми и песнями. А вот для учащихся средних классов проводятся конкурсные программы с участием большого количества школьников. Старшеклассники сами организуют себе праздник. Новогодняя программа представляет собой танцевальный марафон с играми и конкурсными заданиями.
Мероприятия, проводимые совместно с социумом
Стало доброй традицией проводить мероприятия совместно с сельским клубом, библиотекой, ФАПом, погранзаставой. Мероприятия проводятся как в школе, так и в учреждениях социума. Это и День учителя, День матери, День пожилых людей, День Победы, встречи с ветеранами-афганцами и другие праздники.
Праздники, посвященные Международному Женскому дню 8 Марта
Есть в нашей школе традиция: каждый год поздравлять мам с весенним праздником Днём 8 Марта! А подарком для них является концерт, к которому ребята готовятся с начала учебного года. Показать свои таланты стараются и взрослые, и малыши. Концертная программа проходит в актовом зале. Задорные песни, озорные танцы, смешные сценки посвящаются мамам. Праздник завершается чаепитием и вручением цветов и подарков, сделанных ребятами своими руками.
Военно-спортивный праздник под эгидой спортивого общества «Динамо»
Ежегодно на базе школы проводится межшкольный спортивный праздник, посвящённый памяти воина-интернационалиста Франца Лужиса, уроженца деревни Белюнцы. В ходе праздника проводятся соревнования по волейболу, показательные выступления пограничников по приёмам рукопашного боя, выступления кинологов. Заканчивается мероприятие возложением цветов на могилу Ф.Лужиса.
Волонтёрская деятельность
В школе создан и успешно работает волонтёрский отряд «Доброе сердце» по оказанию помощи одиноким односельчанам, инвалидам, учителям – ветеранам педагогического труда. Ребята приходят к своим подшефным, приносят дрова, воду, убирают территорию от мусора и снега, поздравляют с праздниками.
Вахта памяти ко Дню Победы
В начале мая традиционно проходят мероприятия, посвященные Дню Победы. Цикл этих мероприятий получил название "Эстафета Победы", которая включает в себя конкурс плакатов, смотр строя и песни, военно-спортивную эстафету, праздничный концерт. День Победы является традиционным праздником для всей школы. В канун 9 мая ученики нашей школы вместе с учителями принимают участие в митинге у памятника землякам, погибшим в годы войны. Завершается празднование литературно-музыкальной композицией либо концертом в сельском клубе.
Последний звонок
Последний звонок – любимый праздник школьников, завершающих учебу. Этот день своего рода окончание учебного марафона с уроками, контрольными работами, переменами, домашними заданиями и мероприятиями. Торжественная церемония предполагает выступления директора, приглашенных гостей, классных руководителей, членов родительского комитета, театрализованные представления от первоклассников. Сами выпускники в этот день одеваются либо в школьную форму, либо в строгие костюмы, поверх которых повязывают ленты с надписью «Выпускник» и прикалывают маленькие колокольчики. Звучит мелодия вальса, и будущие выпускники кружат в танце с одноклассниками и учителями. И вот, трели школьного звонка возвещают о том, что позади беззаботное детство и лишь череда выпускных экзаменов отделяет сегодняшних учеников от вручения долгожданного аттестата!
Выпускной бал
В июне заключительным аккордом учебного года является торжественный вечер, посвященный выпуску 11 класса. В праздничной обстановке из рук директора школы выпускники получают первый в своей жизни документ – аттестат. Почетными грамотами отмечаются ученики, отличившиеся в науке и спорте, творчестве и социальной активности. Благодарственные письма вручаются родителям, которые оказывали поддержку школе в образовании детей.