Анонс
правядзення мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» –
«Школа Актыўнага Грамадзяніна»
– для навучэнцаў 8-11 класаў
*****************************************************
Мерапрыемствы «Школы Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў пройдуць 24 лістапада 2022 года
Тэма: «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці» (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў).
Інфармацыйныя блокі:
“Машынабудаванне - апора і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны”.
“Беларусь – “краіна вялікай хіміі”;
“Горна-абагачальны камбінат ААТ “Беларуськалій” - нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”.
У фокусе абмеркавання:
-машынабудаванне
-хімічная прамысловасць
-імпартазамяшчэнне
-чырвонае золата хімічнай прамысловасці “Беларуськалій” - нацыянальны
-здабытак Рэспублікі Беларусь
Пытанні для абмеркавання:
Якія галіны выдзяляюць у машынабудаванні?
Як вы думаеце, у чым галоўная перавага прадукцыі беларускага машынабудавання?
Назавіце, якая новая галіна машынабудавання актыўна развіваецца ў Беларусі. Чаму?
Якія экалагічныя віды транспарту вырабляюцца ў Беларусі?
Чаму нашу краіну называюць “краінай вялікай хіміі”?
Што ў Беларусі называюць чырвоным золатам хімічнай прамысловасці? Як вы думаеце чаму?
Спецыялісты якіх прафесій запатрабаваны ў калійнай прамысловасці? Дзе іх рыхтуюць?