Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

АКТУАЛЬНАСЦЬ

Дата: 19 октября 2023 в 22:08, Обновлено 20 октября 2023 в 10:31

АКТУАЛЬНАСЦЬ

Патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі з’яўляецца адной з найбольш важных дзяржаўных задач.

Ваенна-патрыятычнае выхаванне – складаючая частка патрыятычнага выхавання, якая накіравана на фарміраванне ў моладзі высокай патрыятычнай свядомасці, ідэй служэння Радзіме, гатоўнасці яе абараняць, захаўванне воінскіх традыцый. У цяперашні час сярод моладзі назіраецца паслабленне патрыятычнага духу, зніжаецца ўзровень усведамлення ідэй беларускай дзяржаўнасці. У значнай часткі падлеткаў адсутнічае пазітыўная матывацыя да добрасумленнай ваеннай службы. Многія з іх успрымаюць яе як непрыемную непазбежнасць і няўдзячную павіннасць, якую варта выконваць толькі, каб пазбегнуць адказнасці. Неабходнасць абароны Радзімы, воінскі гонар і годнасць - гэтыя паняцці губляюць у вачах прызыўной моладзі сваю значнасць.

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта – асноўная задача педагагічнага калектыва дзяржаўнай установы адукацыі “Начкая сярэдняя школа”. З мэтай прывіцця навучэнцам пачуцця любові да Радзімы, садзейнічання прафесійнай арыентацыі падлеткаў, іх адаптацыі да жыцця ў грамадстве, фарміравання ў падлеткаў і моладзі гатоўнасці служыць Радзіме, забеспячэння духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага, прававога, ідэалагічнага выхавання, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця ў школе дзейнічае праект “Я#ПАТРЫЁТ”. Неабходнасць стварэння дадзенага праекта прадыктавана сацыяльным заказам, запытамі дзяржавы, інтарэсамі падлеткаў і  патрэбамі сям'і. Змест праекта прадугледжвае фарміраванне і развіццё сацыяльна значных каштоўнасцей, грамадзянскасці і патрыятызму ў працэсе выхавання і навучання, дапамагае авалодаць навыкамі, неабходнымі для службы ў войску, навучанню ва ўстановах адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь, іншых ваенных навучальных установах, прывівае азы воінскай дысцыпліны. Усё пералічанае вышэй адбываецца адначасова з палітычным, разумовым, маральным і мастацка-эстэтычным развіццём навучэнцаў, захаваннем і ўмацаваннем фізічнага і псіхалагічнага здароўя. Работа па ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў вядзецца з выкарыстаннем розных сродкаў, метадаў і форм. Але галоўнай умовай яе эфектыўнасці з’яўляецца цеснае ўзаемадзеянне школы з рознымі сілавымі структурамі.

Мэта праекта: стварыць умовы для развіцця ў навучэнцаў патрыятызму, пачуцця гонару за абаронцаў сваёй краіны, павагі да гістарычнага мінулага.

          Задачы праекта:

  1. Прывіваць навучэнцам пачуццё патрыятызму як аснову грамадзянскасці

          і нацыянальнай самасвядомасці;

  1. Фарміраваць дадатнае стаўленне да сілавых органаў Рэспублікі Беларусь і ўяўленне аб асновах службы ў іх;
  2. Развіваць навыкі страявой, агнявой, медыцынскай, ваенна-спартыўнай, турыстычнай падрыхтоўкі на практычных занятках і праз удзел у мерапрыемствах, конкурсах, эстафетах, спаборніцтвах;
  3. Фарміраваць матывацыю навучэнцаў да паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы сілавых структур
  4. Удасканальваць веды пра гістарычную праўду і гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў сумесна з супрацоўнікамі сілавых структур;

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.