Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дашкольнае звяно. Маршрут выхаднога дня «Мая любімая вёска"

Дата: 17 сентября 2024 в 15:42
29 просмотров

Від маршруту: пешы.

Узрост выхаванцаў: 4-7 гадоў.

Агульная адлегласць: 1,5-2 км.

Працягласць па часе: 1.5 - 2 гадзіны.

Небяспечныя ўчасткі па ходзе маршруту: пераход праезджай часткі дарогі.

Змест гутаркі па ходзе руху па маршруце:

-Пацікаўцеся ў  дзіцяці ці разумее ён выраз  “мая малая Радзіма”.

*У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма, дзе ён нарадзіўся, хадзіў у садок і школу. Наша малая Радзіма- гэта вёска Нача. Каб любіць сваю вёску і ганарыцца ёю, трэба ведаць яе гісторыю, цікавіцца тым , як яна жыве зараз.

-Спытайцеся ў дзіцяці, ці ведае ён   адкульпайшла гэта назва вёскі?

*Некалі праз вёску ішлі купцы. Дарога праходзіла праз пушчу, дзе ўладарылі бандыты. Яны нападалі на купцоў і рабавалі іх. Таму падыходячы да гэтага месца купцы гаварылі: “ Ну началося”. Адсюль і пайшла назва вёскі.

-Спытайцеся, ці ведае ён колькі вуліц у вёсцы? Прапануйце прагулку па іх.

-Як называецца вуліца, на якой вы жывяце?

(Пачніце прагулку са сваёй вуліцы).

Вуліца Леніна.

-Чаму вуліца так называецца? Якая яе працягласць? Дзе пачатак, дзе канец? Якія аб’екты на ёй хнаходзяцца? Чаму яе нахываюць галоўнай вуліцай нашай вёскі?

*Называецца вуліца ў гонар палітычнага дзеяча У.І. Леніна. Гэта самая доўгая вуліца ў вёсцы, яна з’яўляецца яшчэ і цэнтральнай. Раней яна называлася Аранская, таму што па гэтай вуліцы ухалі тыя, каму трэба было трапіць на Літву ў Варэну, якая раней называлася Араны. Цяпер па вуліцы Леніна налічваецца 39 дамоў. Большасць з іх была пабудавана ўжо даўно, некалькі дамоў збудаваны пазней. У пачатку вуліцы знаходзіцца аўтобусны прыпынак. Каля яго ФАП.  На гэтай вуліцы знаходзяцца важныя будынкі: сельскі Дом культуры і бібліятэка, касцёл. Недалёка ад касцёла ёсць магазін. На гэтай вуліцы знаходзіцца помнік землякам, якія загінулі ў час вайны. Далей ідучы па вуліцы можна трапіць на механізаваны двор.

Вуліца 17 верасня.

- Чаму вуліца так называецца? Дзе яе пачатак, дзе канец? Якія дамы на гэтай вуліцы? Куды можна папасць, калі ісці далей па вуліцы?

* 17 верасня – дзень ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Ранейшая назва Воўчая. Старэйшыя людзі гаварылі, што ў канцы гэтай вуліцы некалі жыў пан, які меў прозвішча Воўк. Тут дамы пабудаваны таксама даўно. Дарога тут значна вузейшая, чым на вуліцы Леніна. Дамы тут стаяць вельмі блізка адзін каля аднаго, амаль сутыкаюцца стрэхамі. У адным з дамоў да вайны жыў Пётр Врублеўскі – вядомы мастак. У канцы вуліцы да гэтага часу па абодва бакі захаваліся некалькі вялізных клёнаў. Гэтымі клёнамі была абсаджана дарога, якая вя ла да панскага маёнтка. Людзі старэйшага пакалення называюць тую частку дваром. Калі ісці далей, то можна трапіць да прыгожага возера.

Вуліца Камсамольская.

- Чаму вуліца так называецца? Дзе яе пачатак, дзе канец? Якія дамы на гэтай вуліцы? Куды можна папасць, калі ісці далей па вуліцы? Якія аб’екты можна ўбачыць на гэтай вуліцы?

*Даўнейшая назва –Жабрацкая.  На гэтай вуліцы некалі пражывала бедная, беззямельная частка насельніцтва. На гэтай вуліцы захаваўся будынак старой школы. Вуліцу ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. У першай дамы будаваліся даўно, і маюць выгляд старых. Другая частка была пабудавана пазней.  Гэта так званыя  “фінскія домікі”, абкладзеныя цэглай. Тут у асноўным пражываюць людзі сярэдняга ўзросту.  Нічым адметным гэта вуліца не выдзяляецца.

Вуліца Карла Маркса.

- Чаму вуліца так называецца? Дзе яе пачатак, дзе канец? Якія дамы на гэтай вуліцы? Куды можна папасць, калі ісці далей па вуліцы? Якія аб’екты можна ўбачыць на гэтай вуліцы? Хто з дзяцей нашага дзіцячага сада жыве на гэтай вуліцы?

Самая маладая і ажыўленная вуліца вёскі. Тут знаходзіцца 10 двухпавярховых катэджаў, 2 чатырох кварэрныя дамы. Па гэтай вуліцы знаходзіцца школа і дзіцячы садок.  Далей знаходзіцца пошта. На гэтай вуліцы жывуць маладыя сем’і, яна больш ажыўлена.

Вуліца Гагарына.

- Чаму вуліца так называецца? Дзе яе пачатак, дзе канец? Якія дамы на гэтай вуліцы? Куды можна папасць, калі ісці далей па вуліцы? Якія аб’екты можна ўбачыць на гэтай вуліцы? Хто з дзяцей нашага дзіцячага сада жыве на гэтай вуліцы?

Самая малая па працягласці вуліца. На ёй толькі 6 дамоў. Яны былі пабудаваны даўно. Гэта вуліца невялікая. Але вельмі прыгожая. Яна названа ў гонар вялікага касманаўта Юрыя Гагарына. (Можна прапанаваць невялікую гутарку пра касманаўтаў і космас).

Пасля прагулкі прапануем:

-намаляваць,зрабіць аплікацыю, што больш усяго спадабалася ў час прагулкі;

-разгледзець фотаздымкі, звязаныя з вёскай Нача, з родзічамі, якія жывуць у гэтай вёсцы.

-развучыць вершы пра Радзіму, родны кут, вёску.

Жадаем вам прыемна правесці час!

Каб вам і вашаму дзіцяці  ў часе прагулкі было цікава і пазнавальна, мы прапануем дадатковы матэрыял: гульні, вершы, загадкі, практыкаванні.

ВЕРШЫ

Па вуліцах вёскі няспешна прайдуся,

Агледжу навокал усё там і тут.

Ад радасці, шчасця смехам зальюся –

Як я люблю цябе, родны мой кут!

РАДЗІМА

                                                                  Анжаліка Дудко

                        Тут раніцай птушкі вясёла спяваюць,

                        Звіняць, заліваюцца на ўсе галасы.

                        Тут пчолкі нектар рупна з кветак збіраюць,

                        Вясёлкаю сонейка ззяе ў кроплях расы. 

                                               Тут клёны за домам шумяць векавыя,

                                              Лістотай шапочуць,вітаюць мяне.

                                               Тут муры касцёла, ад часу сівыя,

                                                Як глянеш на іх—штось  за сэрца кране

                          Па вуліцах вёскі няспешна прайдуся,

                         Агледжу навокал усё там і тут.

                         Ад радасці, шчасця смехам зальюся—

                         Як я люблю цябе, родны мой кут!

                                            Люблю за снягі, за вясну і за лета,

                                           За песні, за казкі, за мову і прыгажосць.

                                            Я дзякую Богу, што даў усё гэта,

                                           Што мір на зямлі і Радзіма што ёсць!           

СЛОВА ПРА НАЧУ.

Ласкавае сонца

 над Начай

Пяшчотна цалуе людзей.

Дзень добрым удасца

няйначай,

Бо песня ільецца з грудзей.

Пра нашую вёску паэму

 складзі знакаміты пясняр.

А я падкажу табе тэму

- бяры ў рукі дудку, дудар!

Пад гукі чароўнай жалейкі

Сівыя гады нас нясуць

 на спелы палетак,

Дзе жнейкі тужлівыя песні пяюць,

Дзе дужы араты

 ладзіць сахою апошні загон,

Дзе Нарбут заўзята

выводзіць гісторыю памятных дзён

Касцёл мураваны ўспомнім.

Пахвалім мы нацкіх жанчын

І зробім, ты, гэта запомні,

чытач любы, не без прычын:

Тут столькі дзяцей, што ў садочак

чарга на чатыры гады.

Не змоўкне ў школе званочак!

Не зменшацца вучняў рады.

Даярку, швяю не забудзем,

шафёра, урача, каваля-

У пояс паклонімся людзям,

 якіх прывячае ралля.

Хай сонца над ціхаю Начай

 пяшчотна цалуе людзей

Дзень добры ўдаўся, зазначым,

 -песня ільецца з грудзей.

                                                                                  Уладзімір Руль.

РОДНАЯ ВЁСКА.

Вёска мая, чараўніца,

Што сэрца ўкрала?

Бо куды я ні звярнуся,

Куды я ні гляну,

З табой, вёсачка, спаткнуся,

Цябе успамяну.

Еду морам – ўсё здаецца,

Што плыву Віллёю;

І ў Сібіры сэрца б'ецца,

Край мой, за табою.       Цётка.

МЫ- КАСМАНАЎТЫ.

Зямля  ў чыстых росах

Іскрыцца раніцаю.

Зноў паляцелі ў космас

Адважныя героі.

У хмарах навальнічных

Іх шлях ляжыць бясконцы.

На караблях касмічных

Яны вітаюць

Сонца.       Я.Крупенька

ПАЛЬЧЫКАВАЯ ГУЛЬНЯ.

«Кую, кую, ножку»

Куб, кую ножку,   (тупанне нагой, стуканне пальцам па далоні)

Паеду ў дарожку. (вяртушка  кулакамі.

Дарожка крывая, (патрэсці кісцямі рук)

Кабылка сляпая,  (сцісканне і расцісканне пальцаў)

Еду, еду, еду – ніяк не даеду. (хлапкі ў далоні)

ЗАБАЎЛЯНКА.

Божая кароўка,

Што заўтра будзе?-

Дождж ці пагода,

Пень ці калода?

Пагода –ляці.

Дождж –ляці.

ЛІЧЫЛКА.

Раз, два, тры, чатыры,

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

Мы – вялікая сям'я-

Дзед, бабуля,

Тата, мама,

Брат з сястрой,

Таксама –я.

Мы – працоўная сям'я –

Дзядуля, бабуля,

Тата, мама,

Брат з сястрой,

Таксама –я.    В. Лукша

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.