Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень армейскага жыцця

Дата: 8 августа 2024 в 23:29, Обновлено 11 августа 2024 в 23:31
31 просмотр

Дзень армейскага жыцця
8 жніўня ў ваенна-патрыятычным летніку "Патрыет" Нацкай сярэдняя школы быў тэматычны дзень "Мы - абаронцы Айчыны"
У першай палове дня ў госці да выхаванцаў прыехаў ваенны камісар Воранаўскага раёна Гайжэўскі А. Ю., які пазнаёміў дзяцей з алгарытмам паступлення ў вышэйшыя ваенныя ўстановы Рэспублікі Беларусь,тэрмінам навучання, працауладкаваннем.
Асабліва акцэнт ім быў зроблены на міралюбівую палітыку нашай краіны. Коратка абрысаваў камісар сітуацыю на знешніх контурах дзяржаўнай мяжы. Закончыў свае выступленне словамі "Абараняць Радзіму - святы доўг кожнага грамадзяніна."
Затым практычны занятак па разборы и зборцы аўтамата правялі са школьнікамі доцішскія пагранічнікі. Некаторыя з выхаванцаў, якія адпачываюць у летніку, будуць прымаць удзел у рэспубліканскім злеце "Юная граніца" у верасні бягучага года. Таму атрыманыя навыкі вельмі важныя і карысныя.
Вельмі цікава было дзецям назіраць за работай кіналагічнай службы.Напрыканцы, падчас інтэрактыва ваеннаслугоўцы падзяліліся інфармацыяй аб буднях ваеннай службы і запрасілі выхаванцаў здзейсніць экскурсію у бліжайшы час на пагранзаставу "Доцішкі".
Дзень завяршыўся ваенна-спартыўнай гульнёй "Зарніца"
Дырэктар лагера "Патрыет" Міхалоўскі В.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.