Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Удзельники дыскусіі

Дата: 11 августа 2024 в 23:27
29 просмотров

Дзень прававога выхавання.
Кожны дзень у летніку"Патрыёт" Нацкай сярэдняй школы нараджаюцца цікавыя адметныя патрыятычныя ініцыятывы пры ўмове цеснага ўзаемадзеяння з сілавымі структурамі.
9 жніўня ў летніку "Патрыёт" быў днём прававых ведаў. Невыпадкова на сустрэчу з выхаванцамі быў запрошаны прадстаўнік следчага камітэта Воранаўскага раёна Галубіцкі М.І. Максім Ігаравіч пазнаёміў дзяцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці праваахоўных органаў па захаванню правапарадку ў краіне, прафілактыцы злачыннасці і тэрарызму.
Аб сабе сказаў ён так: "Мая грамадзянская пазіцыя - служыць народу і дзяржаве.Гэта я цвёрда вырашыў для сябе.Чалавек павінен быць шчыры перад сабой, людзьмі і законам."
Цікавую змястоўную праграму падрыхтавалі для адпачываючых намеснік старшыні КСН Воранаўскага райвыканкама Шылабрыт Т.Ф. і інспектар ДПС Печкур Я. В.:міліцэйская эстафета, розныя конкурсы з абмеркаваннем дарожна-транспартных здарэнняў, віктарына. З самых першых мінут узрастаў накал спаборніцтва паміж камандамі "Пошук"(Радунь) і "Патрыёт"( Нача). Неабходна было на скорасць прымераць міліцэйскую экіпіроўку, аб'ехаць фішкі на веласіпедзе, праявіць кемлівасць пры абмеркаванні дарожна-транспартных сітуацый. Віктарына"Ці ведаеш ты закон, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, раёна?" стымулявала дзяцей да самастойнага засваення прававымі,сацыяльнымі і культурнымі ведамі.Па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі з рук гасцей салодкія падарункі - торты і кнігі "Памяць " Воранаўскага раёна.
Разам з намеснікам пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. выхаванцы летніка сталі ўдзельнікамі дыскусіі,працавалі з віртуальнай картай спаленых вёсак і разважалі наконт таго,як можа выглядаць сімвал памяці і смутку для абазначэння месцаў генацыду людзей на карце раёна. Асноўны лейтматыў сустрэчы з памочнікам пракурора той, што сённяшняе пакаленне ўваходзіць у новую эпоху, дзе не будзе жывых сведкаў апошняй вайны,а адзінымі сведкамі застануцца помнікі на месцы забітых людзей і спаленых вёсак. Неабходна зазначыць,што за апошні час гэта ўжо чацвёртая сустрэча нацкіх школьнікаў з намеснікам пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.