Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экспедыцыя

Дата: 4 декабря 2023 в 09:35, Обновлено 4 декабря 2023 в 09:43
50 просмотров

Удзел у экспедыцыі"Маршрутамі памяці.Маршрутамі адзінства".
Неад'емная частка патрыятычнага выхавання - экскурсійная дзейнасць,якая садзейнічае прывіццю школьнікам любові да Радзімы,павагі да гісторыі, спрадвечных беларускіх каштоўнасцей, нацыянальных культурных традыцый. У рамках удзелу ва Усебеларускай моладзевай экспедыцыі "Маршрутамі памяці.Маршрутамі адзінства" напрыканцы лістапада выхаванцы Нацкай СШ наведалі ў вёсцы Больцінікі сядзібны дом Путкамераў, парк і "Гаёк Марылі"- мясціны, якія былі знаёмымі і дарагімі
сэрцу вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча.З урокаў гісторыі і літаратуры вучням вядомы той факт,што менавіта чыстае і сапраўднае каханне Адама да Марылі адклала адбітак на ўсю яго далейшую творчасць.У Гайку каля валуна з крыжам, які выбіў сам паэт у знак неспраўджаных мараў, зрабілі дзеці сабе фота на памяць.Яны ў кароткім задуменні ўспаміналі і суадносілі тую інфармацыю,якую да гэтага атрымалі на ўроках і выхаваўчых мерапрыемствах."Няўжо гэта праўда,што мы гуляем па той сцяжынцы,па якой амаль дзвесце гадоў назад тайком хадзілі на спатканне Адам і Марыля?"- ціхім голасам размаўлялі паміж сабой старшакласнікі.Па завяршэнні экскурсіі наведалі нацкія школьнікі магілу Марылі Верашчака на тэрыторыі Беняконскага касцёла.
Нягледзячы на крыху халоднае надвор'е шчаслівымі і з прыўзнятым настроем ад убачанага вярталіся хлопчыкі і дзяўчынкі з Начы дамоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.