Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Патрыятычнае выхаванне ў прышкольным лагеры.

Дата: 21 июня 2023 в 22:49
53 просмотра

Патрыятычнае выхаванне ў прышкольным лагеры.
Сёння патрыятычнае выхаванне - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Менавіта пагэтаму ў Нацкай сярэдняй школе работа па выхаванню ў падлеткаў любові і адданасці Радзіме, пачуцця павагі да працы, воінскай службы носіць мэтанакіраваны сістэмны характар.Асаблівае месца пры гэтым адводзіцца супрацоўніцтву з воінскімі часцямі. Таму невыпадкова напярэдадні 82 - ой гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны пагранічнікі заставы"Доцішкі" сустрэліся з выхаванцамі прышкольнага лагера "Казка".Ваеннаслугоўцы правялі практычны занятак па разборцы і зборцы аўтамата, прадэманстравалі сучаснае стралковае ўзбраенне. Цікавыя ўражанні засталіся ў дзяцей ад работы кіналагічнай службы.Не прайшлі бокам ваенныя тэму Вялікай Айчыннай вайны. Увагу выхаванцаў прыцягнулі жудасныя факты зверства фашыстаў, непамерныя маштабы генацыду беларускага народа, мужнасць партызан і падпольшчыкаў.Пад час абмену думкамі пагранічнікі імкнуліся данесці інфармацыю да школьнікаў, што кожны з нас павінен усведамляць каштоўнасць міру ў роднай краіне, разумець трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, ганарыцца подзвігамі сваіх прадзедаў.У канцы сустрэчы было зроблена сумеснае фота на памяць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.