Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс " Музейная афіша"

Дата: 30 марта 2020 в 11:36
374 просмотра

Дзяржаўная установа адукацыі “Навучальна-

падагагічны комплекс Нацкія яслі-сад-сярэдняя школа”

<v:rect id="_x0000_s1027" style="position:absolute; margin-left:67.05pt; margin-top:13.6pt; width:219pt; height:121.5pt; z-index:2"> </v:rect>

Матэрыялы героіка-патрыятычнай

акцыі “Вялікай Перамозе -75”

 

 

Намінацыя

“Музейная афіша”

                                                        2020 год                                                     

Гісторыя стварэння музея

          Гістарычна-краязнаўчы музей заснаваны ў 2004 годзе. Урачыстае адкрыццё адбылося 17 лютага 2006 года. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі дырэктары школа раёна, работніка аддзела адукацыі, настаўнікі-ветэраны педагагічгай працы, якія ў розныя гады працавалі у школе, настаўнікі, вучні, бацькі.

Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку прадстаўлена загадчыку аддзела адукацыі Кашлею А.У., дырэктару школы Янкоўскаму Ю.А.,  педагогу Кастко Г.А., які доўгі час працаваў дырэктарам  Нацкай сярэдняй школы. Цырымонія адкрыцця асвячалася ў “Воранаўскай газеце”.

       

Музей размяшчаецца ў 2 пакоях агульнай плошчай 24 м.кв. Рашэннем педагагічнага савета ў 2009 годзе музею прысвоена імя Тэадора  Остык- Нарбута.    

Экспанаты  прадстаўлены чатырмя экспазіцыямі.

 І няхай пакаленні помняць…

         Экспазіцыя створана ў год 60-годдзя Вялікай Перамогі.  Прысвечана ветэранам, якія пражывалі на тэрыторыі Нацкага сельскага Савета. На стэндзе размешчаны фотаздымкі, кароткія біяграфіі,  узнагароды, асабістыя рэчы, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і малалетняга вязня  лагера смерці “Азарычы” Кастко Г.П., а таксама часткі зброі і амуніцыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

            

         На стэндзе прадстаўлены таксама матэрыялы пра воінаў-афганцаў, якія вучыліся ў школе.

Нашы славутыя землякі

         Экспазіцыя  з’яўляецца галоўнай і займае каля адной трэцяй плошчы. Прысвечаны знакамітым людзям нацкага краю: інжынеру, гісторыку, фалькларысту Тэадору Нарбуту, яго сынам Людвіку Нарбуту (камандзіру паўстанскага атрада 1863 года) і Станіславу Нарбуту (браслаўскаму лекару), а таксама ўражэнцу вёскі Нача, знакамітаму археолагу Вандаліну Шукевічу, члену-карэспандэнту Кракаўскай акадэміі навук. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты, фотаздымкі, копіі навуковых прац знакамітых землякоў.

     

З гісторыі школы

          Экспазіцыя прадстаўляе сабой сістэматызаваную падборку фотаматэрыялаў аб ветэранах педагагічнай працы, дырэктарах, медалістах і выпускніках школы, якія дасягнулі ў сваёй працоўнай дзейнасці пэўных вышынь. Сярод іх падпалкоўнік запасу, былы ваенны лётчык Нядзвецкі В., актрыса яўрэйскага камернага тэатра Масквы Мілюн Д., ваенны ўрач маскоўскай ваеннай акругі Амбражкук І., дырэктар дабрачыннай  каталіцкай арганізацыі “Карытас” Рачка Р. і інш.

     

І вера, і вечнасць…

         Прысвечана экспазіцыя гісторыі касцёла і парафіі. На ёй змешчаны фотаздымкі і кароткія біяграфіі ксяндзоў, якія у той ці іншы час працавалі ў нацкай парафіі, дакументы касцельнага архіва, атрыбуты каталіцкай царквы.

            

У этнаграфічным пакоі змешчаны прадметы быту, культуры жыхароў нацкага краю канца  -пачатку    ст., якія былі сабраны ў ходзе этнаграфічных экспедыцый.

               

Каштоўныя экспанаты музея

 Манаграфія Марыі Магдалены Бломберговай, прафесара археалогіі з польскага г. Лодзь. У манаграфіі ёсць спіс асоб, якія пахаваны ў сямейнай капліцы В.Шукевіча, іншыя звесткі пра знакамітага земляка- археолага.

         

Ордэн “Вялікая Айчынная вайна”, якім узнагароджаны ўдзельнік ваенных дзеянняў, былы ветэран Дабляшэвіч К.К.

Газета “Правда”  ад 10 мая 1945 года.

Макет кароны Папы Рымскага.

Успаміны былога  малалетняга вязня фашысцкага лагера смерці “Азарычы” Кастко Г.П.

Нямецкая талерка часоў Вялікай Айчыннай вайны з фашысцкай свастыкай.

Партрэт жыхара Начы Цімежэўскага Р., выкананы сусветна вядомым мастаком В.Урублеўскім.

            

Графік работы музея

панядзелак: 14.00 – 15.00

серада: 13.00 – 14.00

пятніца: 10.00 – 11.00

субота: (па ўзгадненні)

Наш адрас

Гродзенская вобласць,

Воранаўскі раён,

в. Нача,

вул. Карла Маркса, 5

сайт музея

https://nachahistory.wixsite.

com/muzei/z-gistoryi-shkoly

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.