Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 30 ноября 2015 в 11:14
590 просмотров

Адным з найбольш эфектыўных спосабаў фармавання новага стаўлення да пазнання з'яўляецца правядзенне прадметных тыдняў у пачатковай школе. "Тыдзень літаратурнага чытання " праводзіўся з 23 па 28 лістапада, у якім актыўны ўдзел прынялі ўсе навучэнцы 2 класа. Дадзеная форма дзейнасці спрыяе фармаванню камунікатыўных навыкаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, развівае творчыя здольнасці дзяцей.
На працягу тыдня ў 1-4 класах панавала атмасфера сапраўднага свята. Дзеці з задавальненнем і цікавасцю спяшаліся ў школу, дзе іх чакалі займальныя гульні; віктарыны; конкурсы загадак, рэбусаў, малюнкаў і вырабаў; спаборніцтвы. Усе дні прайшлі ярка і насычана. Дзеці змаглі паказаць свае веды і ўменні, выявілі творчы талент пры правядзенні " Конкурсу чытальнікаў" і тэатралізаванага прадстаўлення " Казкі на новы лад". На прадстаўленне былі запрошаны маленькія гледачы дзіцячага саду, якія з вялікай цікавасцю назіралі за дзеяннямі юных акцёраў пачатковых класаў.
У дзень закрыцця тыдня былі падведзены вынікі, а найбольш актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.